Знайсці
21.03.2024 / 12:492РусŁacБел

Асуджаны за забойства паспрабаваў уцячы з калоніі ў Шклове

57-гадовага віцебчука злавілі і далі дадатковыя два гады зняволення.

Раніцай 12 верасня 2023 года ў шклоўскай калоніі №17 адбылося надзвычайнае здарэнне. Адзін з вязняў спрабаваў уцячы. Незразумела, на якім этапе яго план праваліўся, але ўрэшце мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі калоніі.

57-гадовы жыхар Віцебска адбываў 14-гадовы тэрмін за забойства, гвалт у дачыненні да службовай асобы, а таксама незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі.

Як паведамляе пракуратура Магілёўскай вобласці, за спробу ўцёкаў яму дадалі 2 гады зняволення. Сваю віну вязень прызнаў.

Чытайце таксама:

Забіў куратара ад КДБ, правёў 20 гадоў у турмах — гісторыя жыцця палітэмігранта Сяргея Панамарова

«Трэба навучыцца жыць раслінным жыццём». Філосаф Уладзімір Мацкевіч перанёс у турме аперацыю

«Мама сказала: можа, і добра, што цябе пасадзілі». Былы палітвязень пра турэмшчыкаў, асуджаных з нізкім статусам і боязь расіян

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
4
21.03.2024
Рэспэкт яму! Шкада, што ўцёкі ня ўдаліся.
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
21.03.2024
Глыбоцкая турма – адна з самых цяжкіх у панскай Польшчы. Стаіць яна непадалёку ад горада, на астраўку зямлі, што ўразаецца клінам у вялікае і глыбокае – кажуць, без дна – возера. З усіх бакоў турму акружае вада. Толькі там, дзе ўезд, – вузенькая, як праехаць на машыне, палосачка зямлі. Уцячы з глыбоцкай турмы нікому не ўдавалася. Пра гэта мяне адразу папярэдзілі, як толькі замкнулі за мною турэмную браму. Барыс Сачанка. Выбраныя творы ў 2 тамах, том 2, стар. 235-236.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031