Знайсці
24.03.2024 / 18:294РусŁacБел

У Гродне затрымалі мужчыну за каментары пра сілавікоў

Спатрэбіўся спецназ.

Затрыманне мужчыны. Скрыншот з відэа

Відэа затрымання з'явілася ў канале гродзенскіх сілавікоў. Да затрымання быў прыцягнуты атрад спецыяльнага прызначэння «Тайфун».

Мужчыну прымусілі сказаць на відэа, што ён «пісаў каментары ў тэлеграм-каналах, непрыемна [Рэд.: у арыгінале «нелицеприятно» — відаць, сілавікі не ведалі, што гэтае слова азначае літаральна «справядліва, аб'ектыўна»] выказваўся пра кіраўніка дзяржавы, міністраў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў».

Асобна затрыманаму сказалі адзначыць, што ён «выказваўся наконт дзяцей супрацоўнікаў унутраных спраў» і бярэ абавязак «надалей такі х**ёй не займацца».

Паводле інфармацыі сілавікоў, мужчына перадаў нейкім тэлеграм-каналам звесткі пра тры сям'і міліцыянтаў.

Паводле звестак «Медыязоны», у «ВКонтакте» мужчына падпісаны як Уладзімір Ніканаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

За распаўсюд «экстрэмізму» арыштавалі жыхара Наваполацка

У Жлобіне затрымалі і асудзілі не менш за чатырох чалавек

Палітвязню Аляксандру Кулікову, які паверыў сілавікам, дадалі яшчэ паўтара года зняволення

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
28
8
Хрыч/адказаць/
24.03.2024
«нелицеприятно» — видимо, силовики не знали, что это слово означает буквально «справедливо, объективно
https://nashaniva.com/ru/339102
 
Вы что там совсем того?? 
0
Вольга/адказаць/
24.03.2024
Пасля дваццатага году ў слоўнікі варта ўнесці слова - "недупапрыемна" - адмыслова для працаўнікоў сілавых структураў калгассенфюрэра. Пакуль што на будучыню. Але ж афіцыйна чаушэску меў 94 адсоткі падтрымкі ў момант расстрэлу.
1
Ганьба/адказаць/
24.03.2024
Ізнасілавікі, лукабесы, козлішчы нквд-шныя, падонкі гестапаўскія, нелюдзі, маральныя ўроды.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031