Мінчука, які атрымаў 15 гадоў за згвалтаванне дзіцяці, будуць судзіць яшчэ раз — за згвалтаванне 6-гадовага хлопчыка
Алегу Вярцінскаму інкрымінуюць згвалтаванне, якое адбылося ў 2012 годзе.
Алег Вярцінскі на відэа СК
Следчы камітэт расследуе гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў адносінах да 6-гадовага хлопчыка. Злачынства адбылося ў 2012 годзе ў адной з мінскіх школ. Тады невядомы мужчына зайшоў услед за дзіцем у туалет, зрабіў непрыстойныя дзеянні і выйшаў. Хлопчык адразу расказаў пра здарэнне дарослым, але злачынцу так і не знайшлі.
СК паведамляе, што новыя тэхналогіі дазволілі ідэнтыфікаваць гвалтаўніка. Апроч таго, падазраваны — 36-гадовы Алег Вярцінскі — даў прызнальныя паказанні.
Алег Вярцінскі
Адметнасць сітуацыі ў тым, што Вярцінскі ўжо знаходзіцца ў калоніі. Ён адбывае пакаранне па двух артыкулах — за такія самыя гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй, а таксама за ўдзел у пратэстах.
Прапаганда публікуе здымкі Вярцінскага з розных маршаў пратэсту — 2020. Яму ў віну ставілася знаходжанне на праезнай частцы.
У 2021 годзе Вярцінскаму прысудзілі 15 гадоў зняволення — 2 гады за ўдзел у пратэстах і 14 гадоў за сэксуальны гвалт.
Цяпер яго будуць судзіць зноў.
Інфармацыя пра Вярцінскага як асуджанага па палітычным артыкуле ёсць на сайце «Вясны», аднак праваабаронцы не патрабуюць яго неадкладнага вызвалення, як у сітуацыі з палітвязнямі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ