Знайсці
19.03.2024 / 13:41РусŁacБел

Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, дзе разглядаецца справа журналіста Ігара Карнея

Журналіста абвінавачваюць ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні».

Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, дзе разглядаецца справа журналіста Ігара Карнея. Пра гэта паведамляе Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

«Дыпламаты ЕС, Аўстрыі, Нідэрландаў, Славакіі, Швецыі, Германіі, Польшчы і Вялікабрытаніі сёння былі ля будынку суда на знак салідарнасці з Ігарам Карнеем, адным з 34 працаўнікоў СМІ, зняволеных у Беларусі, і ўсімі, каго судзяць па палітычных матывах», паведаміла Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Ігар быў затрыманы 17 ліпеня, дома ў журналіста быў праведзены ператрус.

Напачатку ён быў арыштаваны на 10 сутак, меркавана за падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы. Затым супраць Ігара завялі крымінальную справу. Яго абвінавачваюць ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» паводле ч. 3 арт. 361-1 КК.

Чытайце таксама:

Сёння пачынаецца суд над экс-журналістам Ігарам Карнеем

Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, дзе разглядаецца справа семінарыста Уладзіслава Беладзеда

У афіцыйнага Мінска засталіся ўсяго тры паслы ў краінах Еўрасаюза з ранейшых 15

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031