Знайсці
17.03.2024 / 20:286РусŁacБел

Забойства 27-гадовай украінскай бежанкі ў Германіі: жудасны працяг гісторыі

На дамбе ракі Рэйн каля горада Хокенхайм 7 сакавіка паліцыя знайшла цела 27-гадовай украінкі, якая жыла ў доме для бежанцаў. Яе смерць была гвалтоўнай, а нованароджаная дачка і маці жанчыны прапалі. Цяпер сталі вядомыя дэталі гэтай гісторыі.

Маргарыта Р. Фота: асабісты архіў

Паліцыя затрымала двух падазраваных у забойстве — 44-гадовага мужчыну і яго 43-гадовую жонку. Ён немец, яна родам з Расіі. Немаўля было ў іх, піша Bild.

Выглядае, што яны старанна планавалі забойства ўкраінкі (яе звалі Маргарытай Р.).

У апошнія месяцы пара казала суседзям і калегам па працы, што чакаюць нараджэння дачкі. Мужчына працаваў у мясной краме і некалькі дзён таму з гонарам паведаміў аб сваім нованароджаным дзіцяці. Затым ён заявіў калегам, што немаўля ўсё яшчэ знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.

«У пары трое сыноў, мужчына яшчэ ў снежні сказаў мне, што ў студзені ў іх народзіцца дзяўчынка. Ён з гонарам паказваў мне ружовую дзіцячую шапачку для дзіцяці. Я яшчэ здзівіўся, таму што яго жонка зусім не выглядала цяжарнай, — згадвае адзін з суседзяў.

— Але я ніколі не чакаў такога злачынства. Пара заўсёды была вельмі ветлівай і рабіла прыемнае ўражанне».

Маці забітай 27-гадовай Маргарыты дагэтуль не знайшлі.

Чытайце таксама:

У Нямеччыне забілі 27-гадовую бежанку з Украіны, яе маці і нованароджаную дачку шукаюць

$5000 за месца на могілках, $330 за святара. На што хлопец Лізы патраціць сабраныя грошы?

У Варшаве развітваюцца са згвалтаванай і забітай беларускай. На пахаванні быў Пазняк з жонкай ФОТА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
28
Ха-ха
1
Ого
20
Сумна
81
Абуральна
76
4
ЗАЗ /адказаць/
18.03.2024
Хрыч, ничего, кроме русского мира
1
Жаль украинку/адказаць/
18.03.2024
Рсн мало похожи на людей.
18.03.2024
Дело тёмное. Но скорее всего здесь продажа ребёнка. А потом зачистка свидетелей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031