Знайсці
17.03.2024 / 18:317РусŁacБел

На канцэрце ў Мінску людзі спявалі «Перамен!»

Днямі ў Тэатры музкамедыі ў Мінску выступіў аркестр, які сярод іншага выканаў «Перамен!» Віктара Цоя. Падчас выканання кампазіцыі падпявала літаральна ўся зала, паведамляе канал «МотолькоПомогі».

Канал піша, што ў сацсетках з'явілася відэа з гэтага канцэрта, але з меркаванняў бяспекі прыводзіць толькі аўдыязапіс, на якім чутно, як падпяваюць людзі. 

Імаверна, размова пра выступленне Сімфанічнага аркестра Варонежскай канцэртнай залы з праграмай «Анталогія рускага року», якое было 16 сакавіка.

У 2020 годзе гэта песня Цоя стала адным з неафіцыйных сімвалаў падзей жніўня, калі гукарэжысёры («дыджэі пераменаў») Кірыл Галанаў і Улад Сакалоўскі ўключылі яе 6 жніўня ля Кіеўскага сквера ў Мінску (там планаваўся мітынг у падтрымку Ціханоўскай, які ўлады адмянілі), пасля чаго былі арыштаваныя. Хлопцы пазней з'ехалі ў Літву.

Чытайце таксама:

Як цяпер жыве баяніст Віталь Варанко, які ў 2020 годзе называў Лукашэнку супергероем?

«Цоя вучыце!» Гайдукевіч заявіў, што «Перамен» — «ягоная песня», і расказаў, пра што яна

За ўключаную песню «Перамен» пад Акрэсціна жанчыну аштрафавалі на 2880 рублёў. Суддзя прызнала песню формай пратэсту

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
3
1
Аўаў/адказаць/
18.03.2024
Дзіўна, што прыязджае нейкі .... аркестр, людзі туды купляюць квіткі за свае грошы, а потым спяваюць цоя. Не цоя ж папець яны туды ішлі. Дарэчы палова таго так званага рускага року - дзікія зэшнікі. Нічога не разумею карацей
3
Максим Дизайнер/адказаць/
18.03.2024
[Рэд. выдалена]
18.03.2024
Вашапруд, так увогуле Цой толькі па бацьку карэец, па маці (ад якіх большасць генаў) расеец. І культурна расеец. І аргумент пра з'яўленне РФ зусім смшны, забыліся, якая культура дамінавала і вынішчала іншыя ў СССР, якая была фактычна чарговай расейскай дзяржавай.

І ўсё тое толькі пацвярджае, што вось расейская музыка як была навязаная расеізацыяй так далей папульрная сярод расеізаваных беларусаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031