Знайсці
17.03.2024 / 08:443РусŁacБел

Ноччу адбылася маштабная атака БПЛА на Расію. Гарэў чарговы НПЗ

Паводле афіцыйнай інфармацыі Мінабароны РФ, беспілотнікі атакавалі найменей 8 расійскіх абласцей.

Расійскае Міністэрства абароны паведаміла, што сродкі СПА знішчылі 35 беспілотнікаў над тэрыторыямі Маскоўскай, Белгародскай, Калужскай, Арлоўскай, Растоўскай, Яраслаўскай, Краснадарскай і Курскай абласцей. 

У Дамадзедава СПА адбілі атаку двух беспілотнікаў, якія ляцелі на Маскву, паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін. 

Паводле версіі Мінабароны, самая вялікая колькасць беспілотнікаў — 17 штук — была знішчаная ў Краснадарскім краі, дзе быў атакаваны нафтаперапрацоўчы завод у Славянску-на-Кубані. 

На заводзе ўспыхнуў пажар. Аператыўны штаб рэгіёна паведаміў аб адным загінулым у часе атакі на НПЗ. Папярэдняя прычына смерці — сардэчны прыступ.

Чытайце таксама:

На Сызранскім НПЗ адбыўся пажар. Завод атакавалі беспілотнікі

Беспілотнікі атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у Калужскай вобласці Расіі

Белгарад патрапіў пад абстрэл у першы дзень выбараў

У Белгарадзе беспілотнік атакаваў будынак ФСБ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
нехта/адказаць/
17.03.2024
хай расія палыхае, хай адчуе ўсе жахі вайны, якую яна пачала, а яё zамбаванае насельніцтва так падрымлівае.
1
Бобр/адказаць/
17.03.2024
При советах русские покупали зерно заграницей, а при Путине русские будут закупать нефтепродукты заграницей))). Страна абсурда
0
Андрусь/адказаць/
17.03.2024
Знішчаць НПЗ у расіі, каб зашкодзіць запраўцы вайсковай тэхнікі, не знішчыўшы ўстаноўку па вырабе саляркі на Мазырскім НПЗ у Беларусі - марная справа. МНПЗ пасля 2020 года выжыў за кошт Украіны, і зараз у сувязі з вайной ва Украіне някепска можа падняцца.   
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031