Знайсці
17.03.2024 / 15:455РусŁacБел

Горад у Германіі прапанаваў жыхарам даносіць адно на аднаго па прыкладзе «майстра даносаў». Тыя масава абурыліся

«Штазі пашырае дзейнасць».

«Майстар даносаў» Ніклас Матэі, які жыве ў Германіі. Фота: Bild

Як піша нямецкі часопіс Bild, улады нямецкага горада Наймюнстэр (на поўначы Германіі) у сацсетках папрасілі жыхароў часцей звяртаць увагу на выпадкі няправільнай паркоўкі і паведамляць пра гэта ў паліцыю разам з фатаграфіяй парушэння. 

У якасці прыкладу для пераймання быў прыведзены 18-гадовы хлопец Ніклас Матэі, вядомы многім у Германіі па мянушцы «майстар даносаў», які толькі за мінулы год напісаў на сваіх землякоў ужо 4227 скаргаў за розныя віды парушэнняў — ад няправільнай паркоўкі да галінкі, якая ўпала на дарогу, ці ўжывання гучнага пыласоса.

«Паведамляйце нам аб незаконнай паркоўцы. Хіба ў кожным з нас не жыве маленькі «майстар даносаў»? Калі вы заўважылі парушэнне, то можаце скласці скаргу праз фармуляр на нашым сайце і адправіць яе нам на email, пажадана з фотаздымкамі», — напісала адміністрацыя Наймюнстэра.

Рэакцыя жыхароў не прымусіла сябе доўга чакаць. Як адзначае Bild, заклік чыноўнікаў натыкнуўся на рэзка негатыўную рэакцыю гараджан, якія пісалі ў каментарах, што «гэта брыдка», што «гэты горад — проста дно», што «гэта нагадвае дзейнасць Штазі» і шмат чаго іншага.

Улады горада ў адказ на крытыку заявілі, што «падобная рэакцыя іх здзівіла, бо яны ўжо дзесяць гадоў прапаноўваюць жыхарам магчымасць карыстацца афіцыйным парталам для скарг на розныя парушэнні».

Таксама яны адзначылі, што не запрашалі «майстра даносаў» у Наймюнстэр (хоць той і паабяцаў, што туды прыедзе, перадае Bild).

Нагадаем, што 18-гадовы Ніклас Матэі жыве ў горадзе Грэфенхайніхен (на ўсходзе Германіі) і сам называе сябе ў сацсетках «майстрам даносаў». Хлопец публічна хваліў спецслужбы Кітая і «Штазі» — рэпрэсіўны орган Міністэрства дзяржбяспекі ГДР, які кантраляваўся савецкім КДБ.

«Абсалютны кантроль я лічу правільным. Гэта дапамагае таму, каб людзі лепш думалі, ці парушаюць яны закон. З тым, хто выконвае закон, нічога не можа здарыцца, — сказаў юнак газеце Welt. — Ужо павінна быць нешта накшталт «Штазі». Не ў такім маштабе. У іх было псіхалагічнае прыгнечанне. Такіх метадаў не павінна быць. Але абсалютны кантроль, я думаю, гэта нармальна».

«Новая «Штазі» павінна сачыць толькі за грамадскай прасторай і караць за парушэнні. Але я дыстанцуюся ад такіх метадаў, як «псіхалагічнае прыгнечанне» і таму падобных», — дадаў ён у інтэрв'ю Bild.

Чытайце таксама:

Дзед Колі Лукашэнкі быў палітвязнем — атрымаў 25 гадоў ГУЛАГа за дапамогу «бандэраўцам»

Хто муж Вольгі Бондаравай? Выглядае, што працуе кіроўцам у Еўрасаюзе

Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
44
Ха-ха
16
Ого
6
Сумна
17
Абуральна
51
2
Батысфера/адказаць/
17.03.2024
Недабіткі ГДР-аўскіх левакоў мараць аб вяртанні "правільнай моцнай" дзяржавы, якая ведае, як вам лепш жыць
0
Максим Дизайнер/адказаць/
18.03.2024
[Рэд. выдалена]
0
сралін унд гітлер капут/адказаць/
18.03.2024
Усіх левакоў што мараць пра савок трэба накіроўваць у адмысловы Гулаг.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031