Знайсці
14.03.2024 / 10:112РусŁacБел

Дзяўчына атрымала пералом бядра на дні народзінаў сяброўкі. Праз алкаголь ёй зрэзалі бальнічны. Аказалася, незаконна

Медсястры адной з паліклінік Магілёва недаплацілі 2,4 тыс. рублёў бальнічнага. Каб атрымаць іх, яна скардзілася ў пракуратуру.

Жыхарка Магілёва звярнулася са скаргаю ў пракуратуру, бо была не згодная з налічэннем ёй дапамогі па часовай непрацаздольнасці як за траўму, прычынай якой стала алкагольнае апʼяненне. 

Дзяўчына патлумачыла, што цяжкую траўму (пералом касцей правага сцягна), з-за якой яна працяглы час не магла самастойна перамяшчацца і знаходзіцца на бальнічным з ліпеня 2023 года па цяперашні час, яна атрымала на святкаванні дня нараджэння сваёй знаёмай у выніку падзення на яе двух гасцей, якія танцавалі побач.

Згодна з заканадаўствам, у выпадку захворвання або траўмы, прычынай якой зʼявілася спажыванне алкаголю, памер дапамогі па часовай непрацаздольнасці выплачваецца не ў поўным абʼёме: за першыя 6 каляндарных дзён часовай непрацаздольнасці дапамога не назначаецца; за наступныя 6 каляндарных дзён назначаецца ў памеры 40 працэнтаў сярэднядзённага заробку замест 80 працэнтаў, якія прызначаюць па агульных падставах. За наступныя каляндарныя дні бесперапыннай часовай непрацаздольнасці — 50 % сярэднядзённага заробку, замест 100 працэнтаў, якія належаць па агульных падставах.

Довады дзяўчыны прызнаныя абгрунтаванымі. Пракуратура прыйшла да высновы, што памер дапамогі неабгрунтавана быў вызначаны як за траўму, прычынай якой стала спажыванне алкаголю. Прычынай атрымання дзяўчынай траўмы стала падзенне на яе трэціх асоб. 

Паколькі медыцынская сястра атрымала траўму не ў працоўны час і па віне іншых грамадзян, пракуратура запатрабавала пералічыць памер дапамогі па часовай непрацаздольнасці. 

Дзяўчыне даналічана і выплачана 2,4 тысяч рублёў, а ў далейшым дапамога па часовай непрацаздольнасці будзе назначацца і выплачвацца ў памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага заработку.

Чытайце таксама:

Ультраапрацаваныя прадукты могуць уплываць не толькі на наша цела, але і на мозг — навукоўцы

Лічыце гэтыя прадукты здаровымі? Гэта міф 

Як мільярды мікраарганізмаў у кішэчніку могуць умацаваць ваша псіхічнае здароўе

Яркія цукеркі, марожанае і салодкія ёгурты. Калі вы іх ясце, вазьміцеся за галаву

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
14.03.2024
Чаму вы пішаце на трасянцы (бядро/сцягно)? Які глыбокі сэнс у гэтым? 
14.03.2024
A chiba dziaŭčaty pjuć ? Nia moža być! kali heta pačałosia ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031