Знайсці
10.03.2024 / 16:261РусŁacБел

У цэнтры Мінска легкавік наехаў на святлафор. У машыны вырвала пярэднія колы

Да аварыі прывяло кепскае самаадчуванне кіроўцы.

У нядзелю днём 48-гадовы мужчына за стырном аўтамабіля KIA здзейсніў наезд на дарожны знак і святлафор на вуліцы Няміга ў Мінску.

Кіроўца і яго пасажыры не пацярпелі, легкавік атрымаў сур'ёзныя механічныя пашкоджанні. На фота бачна, што ў машыны вырваныя колы.

Як паведамілі ў ДАІ, прычынай аварыі стала рэзкае пагаршэнне здароўя кіроўцы. Інспектары нагадваюць, што кіраваць транспартным сродкам у хваравітым або стомленым стане забаронена. У выпадку, калі кіроўца адчуў пагаршэнне самаадчування, неабходна спыніцца ў бяспечным месцы і адпачыць. Пры неабходнасці трэба выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу.

Чытайце таксама:

У Чавускім раёне фура сутыкнулася з легкавіком. Яго кіроўца — у рэанімацыі

У Мінску кіроўца аўтобуса наехаў на пераходзе на 67-гадовую жанчыну

У Мінску пешаход апынуўся на капоце — ВІДЭА аварыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
1
10.03.2024
Г.Д."На Нямізе". Некалі такі папулярны, ня ўбіцца ў яго было, каб шкарпэткі купіць. А цяпер амаль пусты, і сьмярдзіць у ім капітальна. Працуюць маладзенькія дзяўчаткі, можа выпускніцы якойсьці гандлёвай вучэльні, за капейкі. Змучаныя нейкія, пахмурныя ды панурыя, з бачным беспрасьветам у вачах і безвыходнасьцю. Загаварыў з адной, паспрабаваў рассмяшыць крыху. Так, вусны кранула нейкая ледзьве бачная ўсьмешка, ды на імгненьне вочы бліснулі. Нешта ня тое адбываецца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930