Знайсці
06.03.2024 / 16:53РусŁacБел

Мінадукацыі плануе скараціць набор абітурыентаў у мінскія ВНУ

Набор абітурыентаў у сталічныя ВНУ будзе скарачацца, а ў рэгіянальныя — наадварот, падтрымлівацца. Пра гэта на калегіі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама 5 сакавіка расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Адначасова са скарачэннем набору ў ВНУ сёлета павялічыцца колькасць месцаў ва ўстановах для атрымання сярэднеспецыяльнай адукацыі. Таксама плануецца зменшыць колькасць платных месцаў у ВНУ і павялічыць месцы на бюджэт.

«Медалісты маюць проста беспрэцэдэнтныя магчымасці — паступленне ў ВНУ без экзаменаў, у сталічныя — на запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці, — зазначыў Іванец. — Сёлета мы пашырылі пералік. Раней шмат у чым гэта былі спецыяльнасці, непапулярныя ў абітурыентаў. Мы змяняем падыходы і паварочваемся тварам да маладых людзей».

Раней Іванец прапанаваў у некалькі разоў падвысіць памер кампенсацыі за неадпрацоўванне размеркавання па сканчэнні ВНУ. Такія захады, на думку чыноўніка, мусяць паспрыяць замацаванню кадраў на працоўных месцах.

Чытайце таксама:

Падрыхтоўка сілавікоў у ВНУ вырасла на 20%. Міністр адукацыі распавёў пра змены ў сістэме

Міністр адукацыі расказаў, як зменіцца прыём у дзіцячыя садкі

Мінадукацыі паабяцала навучальным установам «сур'ёзную рэвізію»

Міністр Іванец: У Беларусі засталіся шэсць прыватных школ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031