Знайсці
21.02.2024 / 16:0817РусŁacБел

Блогер параўнаў французскую парфуму ад Dior за 550 рублёў з беларускім аналагам за 30. Ці знайшоў розніцу?

Тыкток-блогер набыў два візуальна аднолькавыя флаконы з парфумай. Толькі ў адным з іх быў сусветна вядомы водар Fahrenheit ад Dior, а ў іншым Fragrand ад беларускага брэнда Dilis. Розніца ў кошце ўражвае: каля 550 рублёў за французскую парфуму супраць 30 рублёў за беларускую. Ці адчуў ён розніцу пад час «сляпога тэсціравання»?

Блог Вадзіма Лапая ў тыктоку прысвечаны рознай парфуме — хлопец няблага арыентуецца ў водарах розных брэндаў.

— Я набыў парфуму ад беларускага брэнду — называецца Fragrand. Гэта клон на Dior Fahrenheit. Ён абышоўся мне ў 28 беларускіх рублёў (але на відэа з крамы бачны цэннік 29,92 па акцыі замест першапачатковых 47,49. — «НН»). Давайце яго пратэсціруем, параўнаем з арыгіналам і зразумеем, ці трэба пераплачваць.

Блогер адзначыў, што скапіраваць дызайн флакона ў беларускага вытворцы атрымалася амаль цалкам — крыху адрозніваюцца толькі накрыўкі. Далей асістэнт папырскаў рознай парфумай на два блотары (папяровыя палоскі-тэстары): французскай на роўны і беларускай на загнуты.

Скрыншот відэа ў тыктоку Вадзіма Лапая

Як вы думаеце, ці атрымалася ў Вадзіма зразумець, дзе што? З першых секунд. Ён нават засмяяўся ад таго, наколькі ўсё проста атрымалася.

— Растлумачу, у чым розніца. Dior Fahrenheit гучыць больш густа, больш збіта, больш насычаная і канцэнтраваная кампазіцыя. Прычым пахне адразу менавіта парфумернай кампазіцыяй.

Беларуская парфума пахне падобна, але вельмі доўга гучаць спіртавыя ноты. І вось гэта яе выдае. І водар не такі яркі.

Вядома, арыгінальны пахне нашмат страмчэй. Калі вы захопленыя парфумерыяй, то варта пераплаціць і купіць арыгінал Fahrenheit. Для тых, хто ўвогуле не мае паняцця, што такое парфумерыя, і хоча проста ўзяць нешта, каб смачна пахнуць, дык Fragrand за 28 рублёў мае даволі нядрэннае гучанне.

@vadimodoure#парфюм#рекомендации#vadoure♬ оригинальный звук - Вадим Лапай

Блогер кажа, што адшукаць парфуму ад Dilis нескладана: яна звычайна ёсць у крамах «Міла» і «Востраў чысціні». Але калі паглядзець водгукі на яе, то большасць пакупнікоў незадаволена ўстойлівасцю водараў.

За суткі ролік сабраў больш за 765 тысяч праглядаў і больш за 21 тысячу лайкаў. А ў каментарыях, зразумела, пачаліся батлы паміж тымі, хто любіць арыгіналы, і аматарамі эканоміць.

Нехта пажартаваў: моцныя спіртавыя ноты ў беларускай парфуме для таго, каб духамі можна было і папырскацца, і выпіць.

Чытайце таксама:

Упершыню ў горада Беларусі зʼявілася свая парфума

«Пад 400 рублёў на месяц». Беларускі расказалі, колькі грошай трацяць на касметыку і чым карыстаюцца

Куды наносіць парфуму і як прымусіць яе працаваць увесь дзень

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
7
Ха-ха
34
Ого
5
Сумна
6
Абуральна
10
2
бабруйчанін/адказаць/
21.02.2024
ЯНКА, Золото інкау жыдоу з канцлагерей касса сс да і кпсс.швейцарскіе г.н.омікі праз суд вернуць?? Канфіскаванные грошы сухарта іньшых дыктатарау маемасць вернута з Штатау зах Еуропы вернуты.Тыя ж грошы якія скрал Лазарєнка в Украіне і арыштаваны у Штатах дзесці 20 год усе ніяк ні вернуцца)) Грошы ромчіка абрамовіча за " челсі" ні муляла брытанцау??))) А зараз ен прадал і абацял Украіне як Брытанія паводзіць?? Ізраіль увогуле з усяго свету прымае сваіх ашуканцев з вялікімі грашамі $€£¥ і ні выдае)))
3
бабруйчанін/адказаць/
22.02.2024
Нешта засумневался у гэтым блогере Дзесці я бачыу падобны флакон ?У памяці засталась іньшая фірма малюнак Інтєрнет дапамог крістофер дарк Польшча)))Прем’єра аромату: 2013 Країна ТМ: Польща Зроблено в: Польща Стать: для чоловіків Класифікація: мас маркет Тип аромату: деревинні, пряні Початкова нота: Бергамот, Квіти глоду, Лаванда, Лимон..Ці ашуканец гєты бл..охер ці муд..рєц дзля прагляду?? Ні памятаю я на вочы падобны пакунак у Дэліс І ні дурныя беларусы...каб падобна тупа без густа фантазіі Ашуканец гєты бл..охер Вось каго да суда за дэскрыдытацыю..
2
Максим Дизайнер/адказаць/
22.02.2024
Сонейка,

И еще толпа таких же терпил  лайков наставила. Рукалицо.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930