Знайсці
14.02.2024 / 17:2920РусŁacБел

26-гадовай дзяўчыне ў стаматалогіі налічылі больш за 20 тысяч рублёў: «Дзе мне ўзяць грошы? Крэдыт»

Беларусы скардзяцца ў тыктоку на тое, як дорага трэба плаціць за стаматалагічныя паслугі (некаторыя нават кажуць, што пасля спробаў дзяржавы знізіць кошты яны наадварот выраслі). Дзе ж браць на гэта грошы? Шукаць крэдыт. Сваім досведам падзялілася 26-гадовая дзяўчына, якой у стаматалогіі сказалі, што лячэнне абыдзецца прыкладна ў 20 тысяч рублёў.

Блогерка, якая падпісаная ў тыктоку як Алёна Зарэчная, распавяла сваю не вельмі вясёлую гісторыю. Але ж да сітуацыі маладая дзяўчына ставіцца не без аптымізму:

− Мне выставілі чэк на 20 тысяч рублёў — і гэта яшчэ не канчатковая цана. Мы не лічым лячэнне, замену старых пломбаў, каронкі і іншае. Мы лічым толькі 8 імплантаў і 8 каронак на імпланты — вось гэта 20 тысяч рублёў. Пытанне: а дзе мне ўзяць грошы? Я знайшла варыянт — крэдыт. Так, мне пашанцавала: у мяне добрая праца, афіцыйная зарплата, добрая крэдытная гісторыя, я плацежаздольная, мой малады чалавек плацежаздольны, у нас ёсць кватэра.

@alena_zarechnaya Кстати говоря, в Беларусбанке есть кредит на медицинские услуги, который выдается под 11,5% годовых.Кредит на 5 лет, а воспользоваться им можно в течение 6 месяцев по безналичному расчету. Я в силу того, что у меня лечение может продлиться до года, взять его не могу. Возможно эта информация кому-то пригодится. Ситуация плачевна, но НИКОГДА НЕ УНЫВАЕМ, все всегда решаемо зайки мои ❤️ #стоматолог#стоматологияминск#беларусьстоматология#имплантация#беларусь#имплантациязубовминск#цены#ценырастут#лечениеакне♬ Chill Vibes - Tollan Kim

Блогерка адзначае, што растэрміноўкі, якія прапаноўваюць стаматалогіі (напрыклад, па картках «Халва», «Чарапаха») на 2-6 месяцаў асабліва б не дапамаглі.

− Цана пытання высокая. Можа, гэта цана цалкам абгрунтаваная. Але ёсць жа людзі, якія не могуць нармальна жаваць, нармальна ўсміхацца, а грошай на стаматалогію не маюць. На жаль, няма зараз такіх умоў растэрміновак ад стаматалогій, якія б выратавалі людзей.

Блогерка адзначыла, што даведалася пра існаванне крэдыту на медыцынскія паслугі ад Беларусбанка, які ёй не пасуе, але для кагосьці можа стаць варыянтам.

Беларусбанк сапраўды выдае крэдыт «на аплату медыцынскай дапамогі і паслуг, набыццё медыкаментаў, медыцынскай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі» − у апісанні пазначана, што ім можна карыстацца ў тым ліку і для аплаты стаматалагічных паслуг.

Працэнтная стаўка па гэтым крэдыце складае 11,5-12,5%. Мы выкарысталі калькулятар крэдытаў на сайце банка для таго, каб падлічыць, які даход трэба мець, каб атрымаць у крэдыт 20 тысяч рублёў на 5 гадоў. Калі няма выплат па іншых крэдытах і аліментаў, то тэарэтычна дастаткова зарабляць каля 1370 рублёў на месяц. Пры гэтым выплачваць кожны месяц прыйдзецца прыкладна 547 рублёў. Усяго за ўвесь перыяд карыстання грашыма банка давядзецца пераплаціць 6250 рублёў.

@nashaniva Як вам такое? Беларусцы ў стаматалогіі налічылі 20 000 рублёў #медицина#стоматология#зубы#беларусь#новостибеларусь#беларусьновости#нашаніва♬ TRANSGENDER (PEARL WHITE VIP) - PEARL WHITE

Чытайце таксама:

Не будзь як Саладуха. Што не так з «ядзерным» адбельваннем зубоў

«Каронкі для зубоў вязні рабілі самі». Эксперты расказалі пра турэмную медыцыну ў Беларусі

Стаматолаг з Капыля запярэчыў чыноўнікам: Зніжаць цэны — мы пацерпім страту

«Як можна зменшыць кошт паслугі адразу на 40 працэнтаў?» Стаматолагі пра намеры Мінздароўя абмежаваць цэны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
20
Ха-ха
9
Ого
6
Сумна
11
Абуральна
10
2
Максим Дизайнер/адказаць/
15.02.2024
Пускай в Эвропу съездит полечит. Или лучше в штаты, если не нравится.
0
Вован/адказаць/
15.02.2024
На родителей своих жаловаться надо, что зубы чистить не заставляли... А цена за объем работы нормальная. Если нет денег можно гнилушки выдернуть и съемные протезики поставить, будет недорого. Или пюрешку кушать.
0
Вася/адказаць/
16.02.2024
Максим Дизайнер, что ты сравнил х с пальцем придурок, какие зарплаты в штатах а какие в вашем расейском концлагере
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031