Знайсці
07.02.2024 / 12:066РусŁacБел

Беларускія навукоўцы замахнуліся на вакцыну ад карыесу

У Беларусі вучоныя і дактары працуюць над стварэннем вакцыны супраць карыесу. Пра гэта расказаў рэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, галоўны пазаштатны стаматолаг Міністэрства аховы здароўя Сяргей Рубніковіч.

Паводле яго слоў, праект стварэння вакцыны супраць зубнога карыесу запусцілі ў студзені 2024 года. 

— З нашымі хімікамі, з НАН мы спрабуем стварыць прэпарат, вакцыну, якая б перашкаджала размнажэнню мікраарганізмаў, якія выклікаюць карыес зубоў, — сказаў ён. 

Вакцыны ад карыесу ў свеце пакуль не існуе. Кітайскія навукоўцы з Уханя апублікавалі летась вынікі выпрабаванняў падобнага сродку, якое душыць карыесагенныя бактэрыі. Але пра вынікі выпрабаванняў на людзях ці пра прамысловую вытворчасць сродку пакуль не паведамлялася.

Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на карыес хварэюць 93 адсоткі насельніцтва Зямлі. Абараніцца ад яго амаль немагчыма. 

@nashaniva Як вам такое? Беларусцы ў стаматалогіі налічылі 20 000 рублёў #медицина#стоматология#зубы#беларусь#новостибеларусь#беларусьновости#нашаніва♬ TRANSGENDER (PEARL WHITE VIP) - PEARL WHITE

Чытайце таксама:

Вось што важна для захавання здароўя вашых зубоў

Навукоўцы хочуць лекаваць карыес з дапамогай ствалавых клетак

Калі лепш чысціць зубы — да сняданку ці пасля? Вось што кажа навука

Самая распаўсюджаная хвароба на Зямлі. У вас яна таксама ёсць. І дактары схіляюцца да таго, што прафілактыкі няма

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
0
Freddy /адказаць/
07.02.2024
Эту "вакцину" изобрели в начале 80-х но ходу ей не дали. Сами понимаете какое лобби у дантистов по всему миру. Суть средства в том что ты полоскаешь рот жидкостью в которой содержиться модифицированная бактерия. Со временем модифицированная бактария заменяет во рту бактерию вызывающую кариес. Все, никаких проблем с кариесом. Прошла клинические испытания, но была запорота, так же как израильское средство от ковида АМОР-18.
0
дочка Максима Дизайнера і 1001 ноч/адказаць/
08.02.2024
гыгы спачатку 5 бакцаў за расказ
0
Хахаха/адказаць/
15.02.2024
Завжда, НН не пропустит такую инфу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031