Знайсці
03.02.2024 / 12:581РусŁacБел

Красоўкі Майкла Джордана прадалі за рэкордныя восем мільёнаў даляраў

Набор складаецца з шасці пар красовак.

Фота: Sotheby's

Поўны камплект красовак Michael Jordan championship Air Jordan, якія Джордан насіў падчас сваіх перамог у шасці чэмпіянатах НБА і шасці фіналах НБА, прададзены за 8 032 800 даляраў — сусветны аўкцыённы рэкорд для гульнявых красовак, паведаміў аўкцыённы дом Sotheby's у пятніцу

Калекцыя красовак — другая па велічыні сума, выручаная за памятныя рэчы Джордана, пасля майкі коштам 10,1 мільёна даляраў, якая была надзета ў першай гульні фіналу «Апошняга танца» 1998 года, піша EPSN.

Пара красовак у другой гульні гэтага фіналу, была прададзена ў красавіку за 2 238 000 даляраў, што на той момант было самай высокай цаной, калі-небудзь заплачанай за пару красовак.

Фота: Sotheby’s

Набор складаецца з Air Jordan VI (1991), Air Jordan VII (1992), Air Jordan VIII (1993), Air Jordan XI (1996), Air Jordan XII (1997) і Air Jordan XIV (1998). Красоўкі Air Jordan VI, VIII, XI і XII таксама ўпрыгожаныя аўтографам Джордана.

Пасля кожнага з шасці тытулаў Джордана і MVP фіналу яго фатаграфавалі толькі ў адным абутку. Баскетбаліст меў забабоны і гуляў толькі ў адной пары красовак ці шортах.

Майкл Джордан — шасціразовы чэмпіён НБА ў складзе «Чыкага» і двухразовы алімпійскі чэмпіён. Ён з'яўляецца адным з трох спартоўцаў, каму ўдалося зарабіць больш за $1 млрд, як баскетбаліст Леброн Джэймс і гальфіс Тайгер Вудс.

Чытайце таксама:

Леброн Джэймс пабіў рэкорд па колькасці згуляных хвілін у гісторыі НБА

Бан беларускага баскетбола працягнулі

Самая вядомая баскетбалістка Латвіі і СССР можа застацца без абедзвюх ног

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
04.02.2024
А за его трусы сколько идиоты платят? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930