Знайсці
23.01.2024 / 16:52РусŁacБел

На мінскіх Кальварыйскіх могілках збіраюцца аднавіць пахавальні і рэканструяваць касцёл

Пра маштабныя планы па работах на Кальварыйскіх могілках паведамляе «Мінская спадчына». Спецыялісты арганізацыі маюць намер сур'ёзна ўзяцца за пабудовы, якія адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны, але паспелі страціць прэзентабельны выгляд, піша «Анлайнер».

Гаворка ідзе пра шэсць капліц-пахавальняў, уваходную браму і касцёл Узвышэння Святога Крыжа. Усе аб'екты плануюць адрэстаўраваць, а перад тым вынесці на грамадскае абмеркаванне.

Мяркуючы па пададзенай афіцыйнай інфармацыі, запланавана выканаць рамонт даху над асноўнай часткай будынка касцёла з заменай кроквеннай сістэмы, рэканструяваць і рэстаўраваць вонкавыя сцены будынка, а таксама правесці капітальны рамонт скляпенняў, узнавіўшы запаўненні аконных і дзвярных праёмаў, дэкаратыўных элементаў фасадаў па захаваных аўтэнтычных узорах.

Пасля таго спецыялісты плануюць узяцца за рамонт і аднаўленне ўнутраных інтэр'ераў будынка касцёла, прыстасаванні сістэм ацяплення (будзе выкарыстана электраабсталяванне), відэаназірання, апавяшчэнні пра пажары. Будзе заменена таксама ўся праводка, праведзеныя рамонт падмурка і адмостак.

Уваходную браму таксама будуць аднаўляць: дэкаратыўныя элементы і барэльеф ужо паспелі часткова разбурыцца. Ды і ў цэлым ёй патрэбны капітальны рамонт.

Капліцы-пахавальні, частка з якіх напалову разбураная, будуць аднаўляць на падставе дакументальных гісторыка-архіўных матэрыялаў або аналагаў.

Усіх людзей, якім ёсць што сказаць з гэтай нагоды, запрашаюць прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні. Яно адбудзецца ў перыяд з 5 па 19 лютага 2024 года ўключна. Экспазіцыя (выстава) аб'екта будзе размешчана ў фае першага паверха будынка адміністрацыі Фрунзенскага раёна. Прэзентацыя матэрыялаў праекта будзе размешчана на афіцыйным сайце адміністрацыі раёна.

Выказаць свае заўвагі і прапановы можна ў кнізе ўліку наведвальнікаў экспазіцыі аб'екта з 5 па 19 лютага 2024 года ўключна, а таксама іх можна накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання з пазнакай «грамадскае абмеркаванне» па 19 лютага 2024 года ўключна (паштовы адрас: 220073, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 39, электронны адрас: [email protected]).

Чытайце таксама:

Першую ў Беларусі пешаходную вуліцу рэканструююць

«Гэты асфальт ляжыць дакладна на той дарозе, дзе 236 гадоў таму праехала Кацярына II». Вам самім не смешна?»

Ад выспы да піраміды. Якія малавядомыя месцы варта наведаць у Беларусі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031