Знайсці
22.01.2024 / 21:061РусŁacБел

«Купалаўцы» шукаюць у Варшаве будынак пад новы тэатр

Былыя артысты Купалаўскага тэатра, якія ўжо чацвёрты год вымушаныя знаходзіцца ў выгнанні і ставяць спектаклі на розных пляцоўках, пачалі шукаць сабе пастаянны будынак у Варшаве. Пра тое, як ідзе працэс, расказаў былы дырэктар тэатра, цяперашні намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка.

Трупа Купалаўскага тэатра яшчэ ў Мінску

Паводле слоў Латушкі, у снежні і студзені адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі польскай улады, на якіх абмяркоўвалася стварэнне пляцоўкі ў Варшаве для беларускіх тэатральных дзеячаў, вымушаных пакінуць Беларусь. Канцэптуальна яна бачыцца як пляцоўка для ўсіх тэатральных калектываў, якія знаходзяцца ў Польшчы. 

«Купалаўцы» агледзелі ўжо два памяшканні, але яны ім не падышлі. Першае не адпавядае тэхнічным патрабаванням для размяшчэння тэатральнай пляцоўкі, а па другім акурат ідзе працэс абмеркавання магчымасці адпаведнай адаптацыі памяшкання. 

Паводле слоў Латушкі, падчас сустрэчы з прэзідэнтам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім быў атрыманы дакладны мэсэдж, што неабходна вызначыць стратэгічныя накірункі, па якіх горад мог бы аказваць далейшую падтрымку прадстаўнікам беларускай нацыянальнай культуры, і адным з такіх накірункаў акурат і павінна стаць стварэнне ў Варшаве беларускай тэатральнай пляцоўкі. Такую ідэю падтрымлівае і маршалак Сената Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска.

@nashaniva У Мінску прыбралі галаграму Янкі Купалы #беларусь#беларускіцікток#нашаніва#беларусы#новостибеларуси#беларусьновости#янкакупала#купала#минск#минсксейчас♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

Чытайце таксама:

Купалаўцы сёння прэзентуюць на ютубе новы спектакль

Хто ў беларускім ютубе робіць крутыя відэагутаркі? Шэсць рэкамендацый для прагляду на доўгія зімовыя вечары

Купалаўскі тэатр у Мінску дае прэм’еру «А зоры тут ціхія» ў пастаноўцы расійскага рэжысёра

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
1
Жыве Купалаўскі /адказаць/
23.01.2024
Не прайшло і чатыры гады, як Латушка нарэшце ўспомніў пра купалаўцаў. А да гэтага дзе ён быў? Чаму ніяк не дапамог?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031