Знайсці
15.01.2024 / 13:39РусŁacБел

Абвясцілі кароткі спіс мастацкай намінацыі Прэміі Цёткі

Запрошаныя эксперты вызначылі кароткі спіс у межах мастацкай намінацыі Прэміі Цёткі, паведамляе bellit.info. У яго ўвайшло 10 найлепшых, з пункту гледжання афармлення, кніг для дзяцей і падлеткаў, якія выйшлі ў 2022 годзе.

  • Лілія Бусарава — Эдзі Агняцвет. Мой рыжы Бім: вершы — Мінск: Маст. літ., 2022
  • Раман Гарошка — Андрэй Скурко. Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў — Мінск: Тэхналогія, 2022
  • Міхаіл Дайлідаў — Мікола Мятліцкі. Сарока з праспекта — Мінск: Маст. літ., 2022
  • Вольга Дзятко — Самы смачны яблык (Л. Арабей, Б. Сачанка і інш.) — Мінск: Мастацкая літаратура, 2022
  • Лізавета Лянкевіч — Янка Маўр. Палескія рабінзоны — Мінск: Папуры, 2021
  • Святлана Міхалап — Надзея Ясмінска. Кусь-Кусяндра — Мінск: Кнігазбор, 2022
  • Кацярына Раюнец — Надзея Кім. Кразі — чырвоны кракадзільчык — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2022
  • Света Тата — Света Тата. Ева намалявала Цмока — Мінск: Папуры, 2022
  • Дар’я Чарняўская — Маргарыта Латышкевіч. Муры, Том і дырыжаблік — Мінск: Звязда, 2022
  • vera.bei — Юры Несцярэнка. Неверагодны свет: дзіцячыя загадкі-рыфмаванкі на беларускай мове — Мінск: Тэхналогія, 2022

Агулам у поўным спісе ў намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» было 23 пазіцыі.

Разам з тым працягваюць працу эксперты ў літаратурнай галіне, якія маюць вызначыць пераможцу ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031