Знайсці
31.12.2023 / 12:541РусŁacБел

Прэм'ера ад Змітра Вайцюшкевіча — кліп з «відзікамі»

Кліп «Каляднае танга» Змітра Вайцюшкевіча стылізаваны пад карцінкі на шкле.

Словы Уладзіміра Някляева, відэа Аляксандры Канафальскай.

Карцінкі на шкле з’яўляюцца праявай народнага мастацтва, якое было пашырана ў Беларусі з канца XIX ст. па 1960-я гады XX ст. Абразы на шкле з’явіліся раней за шкляныя свецкія карцінкі, але неўзабаве зніклі з ужытку. Разам з маляванымі дыванамі, вышытымі ручнікамі і тканымі посцілкамі карцінкі на шкле фармавалі цэласны ансамбль пасляваеннага вясковага інтэр’ера. Звычайна гэтыя карцінкі з'яўляліся арыгінальнымі творамі з выявамі коцікаў, галубоў і паненак, якія можна было набыць на кірмашах або ў вандроўных гандляроў.

Рэгіянальная назва карцінак на шкле — «відзікі». На дадзены момант не толькі музеі Беларусі маюць калекцыі відзікаў, але прыватныя асобы таксама імкнуцца захаваць пярліны народнага мастацтва.

Кліп на песню быў натхнёны відзікамі і намаляваны на сапраўдным шкле мастачкай Аляксандрай Канафальскай. Аўтарская інтэрпрэтацыя, што ўвабрала ў сябе некаторыя яскравыя элементы гэтага традыцыйнага віду мастацтва: ружы, галубы і, вядома, вобраз Панны.

Чытайце таксама:

Эміграцыя, эксперыменты і новыя імёны. Сабралі 23 беларускія

Вайцюшкевіч запісаў новую калядную песню на словы Някляева

«Вершы — сляды ў паднябессі». Выйшаў зборнік выбраных твораў Алеся Разанава

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
0
Дзякуй /адказаць/
31.12.2023
Дзякуй Змітру Вайцюшкевічу, Уладзіміру Някляеву, Аляксандры Канафальскай за такую прыгажосць!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031