Чатырохслойны соус-пірог з ікрой для тых, хто любіць стол па-багатаму — рэцэпт
Гэта яечны пірог, салат ці проста соус-дзіп да крэкераў? Чым бы гэта ні было, гэта вельмі смачна.
Фота: Justin Walker
Слаі сметанкова-яечнага салата, хрумсткай чырвонай цыбулі, мяккага сыру і салёнай ікры спалучаюцца разам у гэтай прыгожа сервіраванай страве.
Каб прыгатаваць яе, спатрэбіцца:
- 6 вялікіх звараных укрутую яек, дробна парэзаных
- 2 сталовыя лыжкі смятаны
- 2 сталовыя лыжкі маянэзу
- 1/2 чайнай лыжкі солі
- кулінарны спрэй / алей для змазвання формы
- 1 кубак дробна нарэзанай чырвонай цыбулі, прамытай кіпнем і абсушанай
- 220 г размякчанага сметанковага сыру
- 1/3 кубкі тонка нарэзанай свежай зялёнай цыбулі
- 55 г чорнай ікры (ці яе замяняльніка)
- несалодкія крэкеры
Як гатаваць:
- Змяшайце парэзаныя яйкі, смятану, маянэз і соль у місцы сярэдняга памеру.
- Злёгку вышмаруйце 20-сантыметровую круглую форму кулінарным спрэем ці алеем. Раўнамерна выкладзіце яечную сумесь лыжкай на дно формы. Зверху раўнамерна выкладзіце цыбулю. Змяшайце сметанковы сыр і зялёную цыбулю ў місцы і таксама акуратна размяркуеце над цыбуляй; зверху выкладзіце чорную ікру.
- Пастаўце ў халадзільнік на 2 гадзіны. Выкладзіце на сервіровачную талерку і падавайце з крэкерамі.
Больш пра ежу:
Выбіраем чырвоную ікру. Як адрозніць далікатэс і падробку
Індэкс аліўе і шубы. Як за год падаражэлі класічныя святочныя салаты?
1
1
0
0
0
0
Салат з яблыкамі і курыцай — рэцэпт
 8
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 8
Кукурузныя аладкі з сырам чэдар
 1
Каментары
30
Жвір/адказаць/06.01.2024
Ай, ну, які яшчэ пірог, грошы на вецер. Ікру трэба так есьці, без нічога, пад чарачку.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Кіраўнік беларускага МЗС: У Літвы рыльца ў пуху
 6
Стамбул: альфа-горад, другі Рым, мяняецца на вачах
 16
Спявае ў караоке, снедае ў Драздах. Чым займаецца ў вольны час фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава
 23
«Беларускі нармалізаваны футбол». Найлепшыя твіты тыдня
 2
«Любы больш ці менш разважлівы чалавек будзе рабіць высновы». Блогер Пятрухін расказвае палякам пра беларусаў і адукоўвае ябацек
 4
Арына Сабаленка прайграла ў фінале турніру ў Мадрыдзе
 4
У Дзвіне каля Полацка злавілі вялізнага сома ФОТЫ
 2
Як прыгожа сервіраваць велікодны стол у прыродным стылі
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера