Знайсці
25.12.2023 / 15:4312РусŁacБел

Навальны знайшоўся за палярным кругам

Расійскі апазіцыянер, пра лёс якога нічога не было вядома з 6 снежня, знаходзіцца ў калоніі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. 

Па словах прэс-сакратаркі палітыка Кіры Ярмыш, Навальны знайшоўся ў ПК-3 у пасёлку Харп Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. З ім бачыўся адвакат.

«Умовы там жорсткія, з асобым рэжымам у зоне вечнай мерзлаты. Туды вельмі складана дабрацца», — адзначыў дырэктар ФБК Іван Жданаў. 

«Гэта максімальна магчымы ўзровень ізаляцыі ад свету — для чаго ўсё і ладзілася», — заўважыў паплечнік Навальнага Леанід Волкаў. 

Сувязі з Навальным не было амаль тры тыдні, з 6 снежня.

У Беларусі некаторыя палітвязні ізаляваныя ад сваякоў на месяцы. Пра Мікалая Статкевіча нічога невядома з лютага 2023 года, пра стан Віктара Бабарыкі нічога дакладна не вядома з красавіка.

Чытайце таксама:

Каб Пуцін не выглядаў дзедам. КПРФ вылучыла кандыдата ў прэзідэнты

У Крамлі заявілі пра адсутнасць жадання адсочваць лёс Навальнага

Пуцін фактычна прызнаў, што палюе на апазіцыянераў у Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
41
1
Андрусь/адказаць/
25.12.2023
Сымон, а Навальны гэты чаму мусіць быць нам цікавы? Ён такі ж імперац, як і пуцін. Ён ні разу не агучыў, што імперыя мусіць вызваліць паняволеныя ёю народы і даць ім магчымасць бесперашкодна вызваліцца з імперыі, пазбавіўшы маскву дасягу да чукоцкага золата, хантыйскага газу ці якуцкай нафты. Ну і пра Крым памятайма ягоныя сентэнцыі. Ну дужаюцца яны там у сябе, закрыў яго пуцін. Гіркіна закрыў. Лысага кухара грохнуў з вышыні 8000 метраў, Нямцова на мосце заваліў. Дык гэта іхняя ўнутраная кухня. 
25.12.2023
гоблен, и это написал инфантильный персонаж, у которого все вокруг вечно виноваты, но только не он сам. Прям сгусток цинизма на грани с идиотизмом. Помоги делом стать России свободной. Или слабо, поджатый хвост мешает?
0
не курорт/адказаць/
26.12.2023
John Smith,температура там сейчас  -7 , жара по северным меркам...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031