Знайсці
28.11.2023 / 20:318РусŁacБел

Праўладны спявак пайшоў у армію. Парадавалася нават нявестка Лукашэнкі

«Ты сапраўдны прыклад таго, як артыст, які выступае на вядучых пляцоўках краіны, не бегае ад позваў па замежжах, не адмазваецца ад службы дзякуючы сувязям, а служыць на карысць Радзімы!» − напісаў у інстаграме аўтар гімна лукашыстаў «Любимую не отдают» Яўген Алейнік і запосціў фота хлопца ў акулярах з аўтаматам.

Іван Аксенчык. Фота: інстаграм Яўгена Алейніка

Такім чынам кампазітар павіншаваў з прыняццем прысягі Івана Аксенчыка, які ці то па закліку сэрца, ці то па рашэнні ваенкамата змяніў сцэнічны касцюм на ўніформу. Да таго, як стаць радавым, Іван быў бэк-вакалістам гурта «Аўра» (у гэтым гурце выступае жонка Алейніка Юлія Быкава, якая і спявае час ад часу «Любимую не отдают»), а таксама выступаў з гуртам «Добрыя людзі».

Калі вы нічога не ведаеце пра «Добрых людзей» (дарэчы, яго пазіцыянуюць як фольк-гурт), то гэта не дзіўна: афіцыйна пра яго стварэнне паведамілі толькі ў верасні — на так званы Дзень народнага адзінства. Тады ж на патрыятычным форуме «Мы беларусы» гурт прэзентаваў песню «Сапраўдны беларус». Аўтары — тыя самыя Яўген Алейнік і Юлія Быкава — сабралі ў ёй усе стэрэатыпы пра беларусаў: ад памяркоўнасці да «абы не было вайны».

Вось, напрыклад, якія словы ёсць у песні:

«Хто падыме чарку з песняй ды пад скварку?
Гэта ён, сапраўдны беларус».

Навіна пра тое, што праўладны спявак ідзе ў армію, спадабалася падпісчыкам Алейніка. Нават нявестка Лукашэнкі, якая таксама ў вольны час піша песні і выдае іх пад псеўданімам Ганна Сялук, паставіла лайк.

Чытайце таксама:

Выканаўца песні «Любимую не отдают» не разумее, чаму яе ненавідзяць

Нявестка Лукашэнкі напісала песню па-беларуску. Выканаўцу для яе шукалі праз кастынг

«Не крыўдзіце яго проста без прычыны». Нявестка Лукашэнкі прысвяціла яму новую песню

Ганна Стафановіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
13
Ха-ха
42
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
2
Герадот/адказаць/
28.11.2023
Лукашысты касплэяць Вячорку.
0
Удобрение/адказаць/
28.11.2023
В украинский окоп его, чтобы невестка лукашенко ещё сильнее и дольше порадовалась...
0
Казімір/адказаць/
28.11.2023
Што савецкая, што лукашысцкая вайсковая павіннасць заўсёды разглядалася грамадствам як страчаны час і турма, бо ў лепшым выпадку рыхтавалі гарматнае мяса для дыктатуры. Толькі саўкі, звыклыя існаваць як быдла ў статку, бачаць ў ёй нейкі гонар.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031