Знайсці
27.10.2023 / 19:006РусŁacБел

Telegram плануе істотна павялічыць колькасць рэкламы, убудуюць і новыя плацежныя інструменты

Са справаздачы для інвестараў таксама стала вядома пра тое, як яшчэ збіраюцца манетызаваць месенджар.

Нядаўна кліентам расійскай інвестыцыйнай кампаніі БКС разаслалі прапанову ад Telegram, у якой агучваюцца планы кампаніі. З іх вынікае даволі шмат цікавага.

Якія віды рэкламы і манетызацыі плануе запусціць Telegram?

Першае — гэта рэклама ў сторыс. Разглядаецца магчымасць стварэння ў сторыс стужак рэкамендацый, сярод якіх будуць і рэкламныя публікацыі, такое ўжо ёсць, да прыкладу, у TikTok і Instagram.

Другое — гэта змяненне формы рэкламы ў каналах. На адзін рэкламны пост будзе паказвацца дзесяць нерэкламных, то-бок агульная колькасць рэкламы ў праграме адчувальна вырасце. Як менавіта гэта будзе выглядаць, пакуль незразумела.

Трэці пункт — гэта ўкараненне Premium-падпісак для камандаў. Плануецца дадаць магчымасць ствараць карпаратыўныя папкі і прасторы, а таксама павялічыць аб'ём загрузкі файлаў.

Чацвёрты пункт — гэта пашырэнне бонусаў, якія будзе даваць Premium-падпіска. Такім чынам плануецца, што да трох адсоткаў карыстальнікаў будуць купляць падпіску, што прынясе кампаніі да двух мільярдаў даляраў штогод.

Пяты пункт — гэта манетызацыя плацежнай сістэмы, убудаванай у праграму. Людзі здолеюць як плаціць праз Telegram непасрэдна адно аднаму, гэтак і здзяйсняць аплату за розныя сэрвісы, а Telegram будзе браць сабе камісію з плацяжоў. Telegram вядзе перамовы з індыйскай фінтэх-кампаніяй — менавіта ў гэтай краіне сервіс запусціцца найперш.

Яшчэ адным пунктам называецца актывізацыя продажу і перапродажу імёнаў карыстальнікаў на платформе Fragment. Яна працуе ўжо больш за год, і самы дарагі юзернэйм, @news, быў прададзены за 2,4 мільёна даляраў. Усе разлікі там адбываюцца праз крыптавалюту TON.

Што яшчэ стала вядома пра Telegram?

Даўгі кампаніі сягаюць двух мільярдаў даляраў. Пры гэтым рынкавы кошт праграмы ацэньваецца ў 35 мільярдаў. Сэрвіс цалкам належыць Паўлу Дураву.

Таксама плануецца, што праз тры гады месенджарам будуць карыстацца 1,2 мільярда чалавек.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Мы адшукалі ў Telegram функцыю, якая можа быць небяспечнай для беларусаў. Вось як засцерагчы сябе і як зрабіць яе карыснай

Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА

Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Бажэственны Зураб/адказаць/
27.10.2023
Спам і рэклама і так задзяўблі ўжо, куды больш? Відаць, грошы ў фсб-шнікаў сканчваюцца
3
Максим Дизайнер/адказаць/
28.10.2023
Питон

Кому ты нужен, параноик. Беги у Варшаву быстрее.
0
Питон/адказаць/
28.10.2023
Максим Дизайнер, боишься под сокращение попасть? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930