Знайсці
27.10.2023 / 15:462РусŁacБел

У Польшчы злавілі беларуса на літоўскай фуры. Унутры было 17 сірыйцаў, тры іранцы і адзін іракец

На трасе А-2 у Польшчы сумесны польска-нямецкі патруль спыніў грузавы аўтамабіль Iveco з літоўскімі рэгістрацыйнымі знакамі. За рулём грузавіка знаходзіўся 33-гадовы беларус, які пастаянна жыве ў Літве, піша abw.by.

Фота: сайт abw.by

Калі памежнікі зазірнулі ў паўпрычэп грузавіка, то пабачылі ў ім 21 нелегальнага мігранта. 21 іншаземец (17 грамадзян Сірыі, трое іранцаў і адзін іракец) хаваўся ў спецыяльна сканструяваным адсеку (за падвойнай сцяной) паўпрычэпа. У іх не было дакументаў, якія даюць права на ўезд і знаходжанне ў Польшчы.

Кіроўцу затрымалі і ўзялі пад варту. Яго абвінавацілі ў дапамозе замежнікам перасекчы польска-нямецкую мяжу з парушэннем закона. Гэта можа пацягнуць пакаранне на тэрмін да трох гадоў.

На ўсіх нелегалаў былі ўскладзеныя абавязацельствы па вяртанні. Да вынясення рашэння аб выдварэнні з Польшчы сірыйцы знаходзяцца пад наглядам Памежнай службы, а астатнія замежнікі размяшчаюцца ў адным з цэнтраў для замежнікаў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра нелегальных мігрантаў: Мы нікога тут лавіць не будзем

Амаль усе затрыманыя на мяжы з Польшчай мігранты маюць свежыя расійскія візы

На межах Беларусі з Польшчай і Латвіяй загінулі тры мігранты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
27.10.2023
Idyiot.....Ni razumeiu- sto IH usih tak siudy cjazne ? Ehali b u Afryku ! NE !
0
чырвоны рукаствол/адказаць/
27.10.2023
mikola, бягуць са свайго людаедзкага шарыяту ў цёплае месца, дзе хочуць пабудаваць такі ж шарыят
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930