Знайсці
22.10.2023 / 09:091РусŁacБел

Слойкі з сырам бры і журавінамі. Рэцэпт

Хрумсткае слоенае цеста, сметанковы расплаўлены бры і кіславатыя журавіны прапануюць ідэальнае спалучэнне салодкага і пікантнага. І добра, што слойкі так лёгка гатаваць.

Фота: Kilito Chan / Getty Images

Для дасягнення найсмачнейшага выніку размарозьце слоенае цеста ў адпаведнасці з парадамі на ўпакоўцы, каб з ім было лягчэй працаваць.

У прыведзеным рэцэпце выкарыстоўваецца сыр бры, але вы можаце паэксперыментаваць і выкарыстаць «Джугас», «Камамбер» ці любы звычайны сыр.

Каб прыгатаваць слойкі, спатрэбіцца:

  • 1 упакоўка (500 г) слоенага цеста, размарожанага
  • 220 г сыру бры
  • 1 шклянка журавінавага соусу (куплёнага або хатняга)
  • яйка

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 190℃. Вострым нажом разрэжце цеста на квадраты памерам прыкладна 7,5 х 7,5 см.
  2. Выкладзіце на кожны квадрат цеста прыкладна 0,5 ч. л. журавінавага соусу і кубік сыру бры. Узбітым яйкам вышмаруйце краі цеста, каб яны сталі ліпкімі. Зашчыпніце процілеглыя канцы квадрата, каб у вас атрымаўся маленькі канверцік. Паўтарыце тое самае з кожным квадратам цеста.
  3. Выпякайце каля 10 хвілін або пакуль цеста не падпячэцца.
  4. Перад падачай дайце слойкам астыць каля 5 хвілін.

Чытайце таксама:

Журавіны сапраўды дапамагаюць пры інфекцыях, але не ўсім

Цана на журавіны падскочыла ўдвая: колькі зарабляюць зборшчыкі

Рэцэпт на выхадныя: дорсэцкі яблычны пірог

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Чык-чырык па "Дарвіну"/адказаць/
22.10.2023
Каля вялікабрагінскае брамы варона падбэндзіла кусочак слойкі з сырам. Затым знайшла яна і слоік, ды засела яна за столік... І во цуд - была варона, так сабе варожая скаціна, як выйшла за стала - ператварылася ў добрую сьвіньню
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031