Знайсці
05.10.2023 / 12:315РусŁacБел

Пад Мінскам прадаецца файны дом. Там ёсць сажалка са стронгай і сажалка з лілеямі

У вёсцы Чарцяж, што за 12 км ад МКАДа, прадаецца цагляны дом 2021 года пабудовы. Ён двухпавярховы, з панарамнымі вокнамі. У ім, здаецца, ёсць усё неабходнае для сучаснага жыцця: гараж, сауна і ўласная рыбная сажалка на ўчастку, піша Realt.

 

Агульная плошча — 373 квадраты. У доме зроблена некалькі тэрас, уладальнікі яшчэ дарабляюць балкон на другім паверсе.

Цокаль мае два ўваходы. Там размясціліся топачная, дапаможнае памяшканне і вялікая прастора пад гараж на некалькі машын. Спецыяльны асфальтаваны заезд ужо зроблены.

На першым паверсе — вялікая кухня-гасцёўня з другім святлом. Вокны тут выходзяць на двор.

У іншай частцы дома знаходзяцца дапаможнае памяшканне, вялікі санвузел з душам і саунай.

На другім паверсе ўпарадкавана спальня з выхадам на балкон, кабінет і санвузел.

Дом поўнасцю мэбляваны і абстаўлены бытавой тэхнікай. У аздабленні пераважна выкарыстоўвалася дрэва. Ацяпляюцца памяшканні з дапамогай газавага катла. У гасцінай падтрымлівае цяпло камін, зроблены цёплыя вадзяныя падлогі з індывідуальным рэгуляваннем у кожным пакоі. Вада паступае са свідравіны, каналізацыя — мясцовая.

Участак з невялікім перападам вышынь займае 20 сотак. Па перыметры ён абгароджаны плотам, уздоўж яго гаспадары пасадзілі хвоі. На тэрыторыі выкапаны дзве сажалкі са стронгай і лілеямі.

Дом каштуе 269 тысяч долараў.

Чытайце таксама:

Як выглядае інтэр’ер за 100 тысяч даляраў у невялікай кватэры ў Мінску

У Драздах прадаюць катэдж па шалёнай цане. Што ў ім?

Як за 10 гадоў змяніліся цэны на нерухомасць у Мінску: параўноўваем, што прынесла найбольшую выгаду

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
2
Анфиса/адказаць/
05.10.2023
Всё хорошо, но отопление таких площадей влетит в большую копеечку. Там даже баня огромная.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
05.10.2023
Пожалуй куплю.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
05.10.2023
100% новые эврапейцы, "в связи с ситуацией в стране". До чего крывавая дыктатура довела. Домик за 270к, гражданство ЕС, бинго.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930