Знайсці
03.10.2023 / 10:112РусŁacБел

У прыгарадзе Мінска прадаецца незвычайны катэдж з уласным хваёвым лесам

Гэты катэдж у Калодзішчах цікавы сваім незвычайным вонкавым выглядам. Выкананы ён у футурыстычным стылі, са спалучэннем крэатыўных архітэктурных рашэнняў і сучасных матэрыялаў. Яшчэ адна дэталь — з катэджа ёсць выхад проста да хваёвага лесу. Realt паказвае, як ён выглядае і колькі каштуе.

Будаўніцтва гэтага энергаэфектыўнага дома завяршылася сёлета. Ён быў узведзены па індывідуальным архітэктурным дызайн-праекце. Агульная плошча аб'екта складае 308,6 квадратаў.

Усяго ў катэджы шэсць пакояў. Ён двухузроўневы. На першым паверсе — жылы пакой з кухонным абсталяваннем, кабінет, гардэробная, санвузел і тэраса. Тут жа ёсць уласная палільня з надвор'езалежнай аўтаматыкай. У ёй устаноўлены газавы кацёл з бойлерам і радыятары.

На другім узроўні — пяць спальняў, гардэробная, санвузел і тэраса.

Вышыня столяў — 3,91 метра. Сцены зроблены з саракасантыметровых керамзітабетонных блокаў, уцепленых мінеральнай ватай і абліцаваных дэкаратыўнай тынкоўкай і клінкерам. Ва ўсім доме — сістэма цёплай падлогі.

У катэджы стаяць панарамныя энергазберагальныя шклопакеты з ламінацыяй. Таксама зроблена падсветка фасада.

У катэджы праведзены ўсе неабходныя камунікацыі: ёсць электрычнасць, ацяпленне — газавае, вадаправод — цэнтральны, каналізацыя — мясцовая. Праведзены інтэрнэт, устаноўлены сістэма «разумны дом», відэаназіранне і відэадамафон з аддаленым доступам праз смартфон.

Прысядзібны ўчастак плошчай 25 сотак пакрыты газонам і тратуарнай пліткай. На ім устаноўлена дэкаратыўнае асвятленне.

Аб'ект размешчаны на першай берагавой лініі «Ляснога возера», побач — хваёвы лес і Глебкаўскі біясферны заказнік.

За катэдж просяць 750 000 долараў. У аб'яве пазначана, што магчымы торг.

Чытайце таксама:

У Драздах прадаюць катэдж па шалёнай цане. Што ў ім?

З камінам, пілонам і са святламузыкай. У Віцебску прадаецца ўнікальны гараж

У «Новай Баравой» з'явяцца кватэры плошчай усяго 20 «квадратаў». Якая цана?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
11
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0
0
затонепазняк/адказаць/
03.10.2023
Каб не жыць у ненавіснай дыктатуры, беларусы прадаюць самыя лепшае, што ў іх тут было. Аднойчы з хунты і ўсіх яе памагатых на карысць такіх беларусаў будзе спагнана ў 10-кратным памеры.
0
Ёсік/адказаць/
03.10.2023
Гаспадар думаў жыць 200 гадоў, што такі інтэрнат будаваў? Ці сям'я вялікая? 5 спальня, навошта? Ведаю адно, што вельмі цяжка прадаць, а просяць шмат, праект пад сябе. Вось калі марыць, што я Машанскі ці Баскаў (Пятруха, а не недабрамнік-лізун), не бачу тутака, за што вока бы зачапілася, ну мо толькі зямля, на якім гэты гмах усталявалі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930