Знайсці
02.10.2023 / 19:4416РусŁacБел

Навукоўцы знайшлі мікрапластык у аблоках. Гэта можа несці сур'ёзныя наступствы для свету

Чаму сітуацыя небяспечная і ці можа гэта ўплываць на змену клімату, адказалі ў сваім даследаванні японскія навукоўцы.

Фота: Comstock / Getty Images

Японскія навукоўцы правялі даследаванне і знайшлі чарговы доказ таго, што мікрапластык пранік у большасць экасістэм на Зямлі. Пра гэта паведаміла выданне Euronews са спасылкай на часопіс Environmental Chemical Letters.

Для правядзення эксперыменту японскім даследчыкам давялося падняцца на святую гару Фудзі і сабраць узоры вады з гары Аяма. Ваду збіралі на вышыні ад 1300 да 3776 метраў. Пасля яны высветлілі, ці знаходзіцца мікрапластык ва ўзорах, і калі так, то які менавіта.

«У горнай вадзе знайшлі 9 розных відаў палімераў і 1 тып гумы. На літр вады прыходзілася да 14 часціц пластыку, памер якога мог дасягаць 95 мікраметраў, што крыху больш за сярэднюю таўшчыню воласа», — піша Euronews са спасылкай на японскіх навукоўцаў.

Вялікая колькасць палімераў азначае, што вакол часціц пластыку магла кандэнсавацца вада ў атмасферы. Такім чынам фарміруюцца аблокі. Навукоўцы лічаць, што мікрапластык у гарах можа ўплываць на фарміраванне аблокаў і на змены клімату. Ён цыркулюе ў атмасферы і спрыяе глабальнаму забрудненню.

Вядучы аўтар даследавання Хірошы Акочы з універсітэта Васеда кажа, што праблему трэба тэрмінова вырашаць.

«Экалагічныя рызыкі могуць стаць рэальнасцю, асяроддзю будзе нанесена непапраўная шкода», — папярэджвае ён.

«Як мікрапластык трапляе ў аблокі? Гэта можа быць пыл ад дарог, звалкі, аўтамабільныя шыны, нават штучны газон і касметыка. Акіян таксама пасылае пластык у неба ў працэсе выпарвання. Маленькія часціцы пластыку становяцца дастаткова лёгкімі для таго, каб лятаць і падымацца ў паветра», — адзначае Euronews.

Навукоўцы дадаюць, што «мікрапластык, магчыма, стаў кампанентам аблокаў, забруджваючы ўвогуле ўсё, што мы ядзім і п'ём. У свабоднай трапасферы мікрапластык пераносіцца ветрам, што толькі спрыяе глабальнаму забруджанню».

Чытайце таксама:

У Марыянскай упадзіне знойдзены новы вірус. Ён можа аказацца самым глыбакаводным у свеце

У будучыні чалавецтва магло б гасіць цыклоны. Але кіраванне надвор'ем звязана з новымі рызыкамі

Навукоўцы ўпершыню аднавілі РНК вымерлай жывёлы. Яны спадзяваюцца вярнуць у свет страчаныя віды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
28
Абуральна
5
0
Вероятный/адказаць/
04.10.2023
Облака — пластикогривые лошадки, Гэта называецца падзяленне працы. Калі мне няма чым зарабляць, то я буду рады і перапрацоўваць суседскае смецце. Але гэта не значыць, што сваё смецце я цяпер маю права скідваць у бліжэйшую рэчку. 
0
Облака — пластикогривые лошадки/адказаць/
04.10.2023
хіба ЗША не ведае, што пластык не будзе належным чынам перапрацаваны і нават захаваны, і ў выніку трапіць у акіян? ЗША самі скідваць не могуць - яны ж перадавая (ды што там - №1) краіна - сорамна, таму дзейнічаюць чужымі рукамі. але хіба не разумеюць, што пластык вернецца да іх у выглядзе мікрапластыка? цяпер, як высветлілася, яшчэ і ў выглядзе дажджу
а галоўнае - чаму перадавая краіна сама не ў стане перапрацоўваць сваё (!) смецце?
0
Вероятный/адказаць/
06.10.2023
Облака — пластикогривые лошадки, ну ясна, вінаватымі ў вас усё роўна будуць не тыя, хто засірае прыроду, а ЗША. Проста таму што вам хочацца. Окэй
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031