Знайсці
01.10.2023 / 16:439РусŁacБел

Складзены спіс краін з самым танным і самым дарагім інтэрнэтам. Дзе аказалася Беларусь?

Брытанскі сайт cable.co.uk параўнаў цэны на тарыфныя мабільныя планы ў 237 краінах.

На першым месцы з самым танным інтэрнэтам — Ізраль. Гігабайт даных на мабільным інтэрнэце там каштуе ў сярэднім $0,02. У пяцёрку трапілі таксама Італія ($0,09 за гігабайт), Фіджы ($0,09), Сан-Марына ($0,1) і Камбоджа ($0,12).

Беларусь аказалася на 66-м месцы з сярэдняй цаной $0,67 за гігабайт. Сітуацыя ў суседніх краінах выглядае так: Расія ($0,25 і 15-е месца), Украіна ($0,27 і 16-е месца), Польшча ($0,37 і 27-е месца), Літва ($1,26 і 117-е месца), Латвія ($3,21 і 197-е месца).

Самы дарагі мабільны інтэрнэт — у Зімбабвэ (43,75 даляра за гігабайт). Перад ёй у канцы рэйтынгу ідуць Фалклендскія астравы (цана за гігабайт — $40,58), востраў Святой Алены ($40,13), Паўднёвы Судан ($23,7) і Такелау ($17,24).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
13
Ха-ха
4
Ого
10
Сумна
0
Абуральна
3
0
Спутниковый связь/адказаць/
01.10.2023
Янка, Так как они не подключены к подводному кабелю у них интернет через спутник.
3
Micola /адказаць/
01.10.2023
CTO, И что меняет это ваше уточнение?
0
Бела-чырвона-белы кхмер/адказаць/
01.10.2023
Вельмі цікава, як лічылі "сярэдні" кошт гігабайта. Бо ёсць тарыфныя планы, дзе за кожны дадатковы мегабайт здымуць шалёныя грошы (25$ за Гб у выпадку камбаджыйскага аператара Cellcard, напрыклад), а ёсць безліміты, дзе кошт асобнага Гб пры бесперапынным выпампоўванні будзе імкнуцца да нуля. У любым выпадку вельмі дзіўныя лікі. У Камбоджы ў аператара Cellcard пакет на 100 Гб каштуе 10 даляраў, а ў Беларусі у Лайфа тарыф з уключанымі 100 Гб без абмежавання хуткасці і безлімітам 4 Mbps далей каштуе 15 рублёў у месяц па акцыі (без акцыі 25 рублёў). І як дасведчаны падарожнік скажу: не заўжды атрымаецца гэтыя гігабайты скарыстаць. Акрамя жудаснай якасці мабільнага інтэрнэт-злучэння ў "танных" краінах, аператары вельмі любяць выдумляць розныя абмежаванні. Напрыклад, купляючы тарыф на 60 Гб/месяц за 6$ у, напрыклад, В'етнаме будзьце гатовыя да таго, што гэта не 60 Гб, якія можна ў любы момант скарыстаць, як у Беларусі, а 2 Гб на дзень. Скарысталі 2 Гб - чакайце наступны дзень без інтэрнэту або плаціце дадаткова. Не скарысталі - яны згараюць, і такім чынам кошт 1 Гб вырастае ў разы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930