Знайсці
22.09.2023 / 18:0232РусŁacБел

«Дзе гэтыя людзі, хто ім дазволіў не працаваць?» Лукашэнка ўзяўся за выпускнікоў, якія адкупіліся ад размеркавання

Лукашэнка на сённяшняй нарадзе па жывёлагадоўлі ў Салігорску закрануў і балючую для гэтай галіны даўнюю праблему — недахоп кваліфікаваных кадраў. Заклікаў падначаленых яе вырашаць — «трэба, сціснуўшы зубы, гэта зрабіць». Але метады вырашэння не адзначаюцца навізной.

Кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў падчас атрымання даручэння аб пошуку выпускнікоў, што спрабавалі адкупіцца ад прымусовай працы

Спрабуючы натхніць падначаленых, Лукашэнка згадаў эпізод са сваёй уласнай біяграфіі. Паводле ягонай арыгінальнай версіі, ва ўсім СССР у свой час былі ўсяго дзве стратныя гаспадаркі, і адну з іх «павесілі» акурат на яго. А праз два гады яна, маўляў, стала гаспадаркай-мільянерам, дзякуючы, як трэба думаць, ягонай умелай кадравай палітыцы. 

Пры нагодзе Лукашэнка публічна панастальгаваў па тых часах:

«Не трэба рвацца ні ў якія гарады, вас там не чакаюць. Добрая праца ў старшыні райвыканкама, у кіраўнікоў».

Маўляў, ён і сам да гэтай пары, бываючы на палях, успамінае, што тады былі самыя светлыя гады ягонага жыцця. 

Што да кадравай праблемы, то арыгінальным Лукашэнка не быў. Трэба, маўляў, каб у маладых спецыялістаў былі жыллё і нармальны заробак — тады і людзі на вёску працаваць пойдуць. Прытым ён упэўнены, што нават адсталая гаспадарка можа плаціць высокія заробкі — калі не хапае сваіх сродкаў, то хай ёй дапамагаюць стаячыя вышэй структуры.

Але схільнасці Лукашэнкі да матэрыяльнага заахвочвання спецыялістаў хапіла ненадоўга. Адразу пасля гэтых сваіх «ліберальных» разважанняў ён перайшоў да праслаўлення, відаць, усё ж больш надзейнага спосабу — прымусу. Аб'ектам незадавальнення сталі выпускнікі аграрных навучальных устаноў, якія ў свой час паступілі па мэтавых накіраваннях, а пасля вырашылі сплаціць дзяржаве грошы за навучанне, а самім абраць іншую прафесію:

«Гэта ж не справа, калі мы рыхтуем мэтавікоў, а на месцах застаецца не больш за палову маладых спецыялістаў.

Камітэту дзяржкантролю гэту праблему падняць і капітальна праверыць. Дзе гэтыя людзі, хто ім дазволіў не працаваць? Па-мойму ж, там — можаш не ехаць па размеркаванні, заплаці нейкую суму за вучобу? Што гэта за дурнота такая?

Мы падрыхтавалі спецыяліста. Ты ж ідзеш па мэтавым накіраванні, ты даеш згоду, падпісваеш гэтую дамову. Ну дык ідзі і працуй. Разбярыцеся, Васіль Мікалаевіч, прынцыпова разбярыцеся, дзе гэтыя людзі».

Пасля чаго Лукашэнка зноў вярнуўся да таго, з чаго пачаў: маўляў, апрача адміністрацыйных захадаў, у кожнай гаспадаркі, маўляў, павінна быць і сістэма замацавання кадраў: «Думаеце, чым прывабіць і замацаваць моладзь: ад жылля да ўзорна-паказальных умоў працы».

Чытайце таксама:

Хлопец паехаў па размеркаванні ў Брэст і ў шоку ад жылля для маладых спецыялістаў

Лукашэнка прыдумаў, як навесці парадак на фермах і паабяцаў разукамплектаваць урад за кароў

«Усе фонды, якія мы закрылі, сабраць пад адзін дах». Лукашэнка апраўдваўся адносна новай рэзідэнцыі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
36
Ха-ха
50
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
19
0
антихр.../адказаць/
23.09.2023
прошу прощения ?
гоблен
, маленкая РыБка не прощает. как бы кому-то не казалось, что безбашенная она.. она вам не иисус христос
0
Железный Дровосек /адказаць/
23.09.2023
При поступлении в вуз надо сразу хомут выдавать. Или ярмо.
0
А вот и рабство колхозан подогнал/адказаць/
23.09.2023
Которые ябатьки—мои поздравления:вы и ваши отпрыски окончательно закреплены в виде и форме кормовой базы. Нравится? Ничего,рабами жили,рабамии в коробочку сложат,ваша задача обеспечивать сладкую жизнь колхозной «ылиты».
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031