Знайсці
21.09.2023 / 20:0719РусŁacБел

«Усе фонды, якія мы закрылі, сабраць пад адзін дах». Лукашэнка апраўдваўся адносна новай рэзідэнцыі 

На нарадзе па пытаннях адукацыі Лукашэнка закрануў тэму новай рэзідэнцыі ў Мінску, якая, па звестках «Белпола» і «Нашай Нівы», ствараецца для яго як для будучага старшыні Усебеларускага народнага сходу.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», будынак былога аддзялення афтальмалогіі Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра (гэта значыць прэзідэнцкай бальніцы), шыкоўная рэканструкцыя якога цяпер завяршаецца, — гэта ў задуме рэзідэнцыя старшыні Усебеларускага народнага сходу. Такую новую пасаду Аляксандр Лукашэнка прапісаў у Канстытуцыі ў 2022 годзе. Уладальнік гэтай пасады мае паўнамоцтвы кантраляваць прэзідэнта краіны, што дало падставы меркаваць, што яна задуманая пад самога Лукашэнку на перыяд, калі ён пастарэе і захоча перадаць уладу падкантрольнаму сабе пераемніку.

Відавочна, што Лукашэнку далажылі пра публікацыі незалежных медыя, і выхад на свет таямніц яго зачапіў, бо ў сваім выступленні перад удзельнікамі нарады па адукацыі ён адмыслова звярнуўся да гэтай тэмы, адзначыўшы, што ў краіне, маўляў, пачынаецца электаральная кампанія, таму варожыя сілы актывізаваліся і спрабуюць укусіць у тым ліку і яго, хоць ён, маўляў, у дэпутаты і не ідзе.

Паводле версіі Лукашэнкі, стары будынак, як ён сцвярджае, «рэабілітацыйнага» аддзялення бальніцы ягонае Упраўленне справамі адрамантавала, і ён даручыў

«на другіх паверхах усе фонды, якія мы закрылі, сабачак лячылі, катоў, дабрачынныя і гэтак далей сабраць пад адзін дах».

Што пад гэтым маецца на ўвазе, сказаць складана, а ў падрабязнасці Лукашэнка не ўдаваўся, таму апраўданне атрымалася не вельмі пераканаўчым. 

Замест падрабязнасцяў ён кінуўся ў агульнапалітычныя разважанні: рэзідэнцый, маўляў, у яго і без таго хапае, і яму без розніцы, дзе працаваць, «Караніка адсюль ці адтуль знайду імгненна, кнопку націснуўшы». 

А паведамляюць пра гэта, маўляў, каб «мачануць», згадаўшы пра ёршыкі па 600 рублёў, якіх нібыта няма і быць не можа. Затое «ідзе накат, і выбіраюць цэнтральных людзей, на каго націснуць і па кім ударыць». 

Лукашэнка заклікаў «даносіць гэта да людзей і ім тлумачыць», бо «на кожнага, хто так ці іначай патрыёт, ужо рыхтуецца інфармацыйная атака». А каб не апраўдвацца за ёршыкі, трэба «працаваць не аглядаючыся і рабіць канкрэтныя справы».

Чытайце таксама:

«Ад гэтай практыкі адыходзіць не трэба». Лукашэнка прыхільна выказаўся пра паборы з бацькоў школьнікаў

Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі

У цэнтры Мінска пабудаваная рэзідэнцыя старшыні Усебеларускага народнага сходу? Там ён зможа не толькі працаваць і жыць, але і лячыцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
16
Ха-ха
78
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
15
0
Сатурн/адказаць/
22.09.2023
Бомбануло деда, а ответить нечего)))
3
Anatol Starkou/адказаць/
22.09.2023
Дык вось яно якое Гняздо Усебеларускага народнага сходу. Тут будзе квітнець бюракратыя УНС, якая будзе сачыць ці кантраляраваць бюоакратыю Офіса Другога Прэзідэнта РБ. Каб квітнела дэмакратыя чз лукашызму. Некалі я вам казаў, што наш любімы кіраўнік шмат чаго дэмакратычнага стварыў падчам чз лукашызму. Не стварыў і не апробваў толькі сістэму ўлады незалежнай РБ. Канстытуцыяй 2022 увеў рартыі (фактычна адну Белую Русь) і Усебеларускі нарлдны сход. Ні партыя ні сход не павялічаць надоі малака ў кароў, не дапамогуць збіраць бульбу у полі ці БелАЗы га прадпрыемстве. Дый у іх - Белай Русі і УНС - няма патрэбы ў грамадстве, гаспадарцы і дзяржаве. Яны падман сябе і народа. Атрымдіваецца, што за 29 гадоў Рыгоравіч звіў усяго толькі нікому непатрэбную пустэчу - Гняздо УНС, а сістэма ўлады яму не пад сілу. Бо ўсё ствооанае ім заточана толькі на яго, а не на будучыню РБ пасля ягл.
0
Хто яшчэ не ўцерся?/адказаць/
22.09.2023
Яшчэ раз заявіў, што яму на ўсіх пляваць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031