Знайсці
20.09.2023 / 15:174РусŁacБел

На шматпавярховіку ў мінскай Малінаўцы намалявалі мурал. Назвалі «Абярэг» 

У Мінску на фасадзе шматпавярховіка па адрасе Громава, 46 у Малінаўцы з'явіўся мурал «Абярэг», піша Realt.by. Выкананы мурал у модных у афіцыёзным дызайне адценнях «высакароднага золата».

— Гэты мурал сімвалізуе нашу краіну. У кожнага народа ёсць свае каштоўнасці, гістарычная памяць і вера. З адкрыццём новага мурала наш раён стане яшчэ лепшым і прыгажэйшым, а горад будзе абаронены гэтымі моцнымі бусламі, якія нясуць у сабе любоў, дабро і павагу, — лічыць старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў. 

Аўтары мурала — Канстанцін Пахомчык і Георгій Лойка.

— Мы з Канстанцінам задумалі такі роспіс дастаткова даўно, і калі паступіла такая прапанова, не змаглі адмовіцца, таму што тэма прывабная. Абыграць яе мы хацелі ў цёплым ключы, каб у гледачоў засталося станоўчае ўражанне. Нам здаецца, нешта ўдалося. Гэтыя вялікія, моцныя птушкі, якія лунаюць над сваім гняздом, — гэта запрашэнне гледача і турыстаў наведаць наш горад. Спадзяюся, што пасля адкрыцця гэтага мурала турыстаў у нашым горадзе будзе значна больш, — выказаў спадзяванне Георгій Лойка. 

Мурал стаў часткай арт-праекта «Традыцыі дзеля будучыні» ад Беларусбанка. 

Чытайце таксама:

«Высакароднае золата». Як аформяць вуліцы і плошчы Мінска да Дня народнага адзінства

Паглядзелі фільм «На іншым беразе». Расказваем сюжэт і тое, што пабачылі ў кінатэатры

У Полацку падчас раскопак на стадыёне знайшлі старажытны «квартал ювеліраў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
7
Цёплыя колеры ў шэрыя дні/адказаць/
20.09.2023
Вялікі дзякуй мастакам, атрымалася вельмі прыгожа, гарманічныя цёплыя колеры.
3
Улад/адказаць/
20.09.2023
Нармальны мурал. Няхай будзе. Ніякай афіцыйнай пошласці я не бачу. Ні танкаў-пушак-самалётаў-ракет, ні залатых цыбулін РПЦ, ні твараў "правадыроў". Колер мурала - не "высакароднага золата", а звычайнай восені. Канешне, у час залотой восені буслоў тут ужо няма. Але ж мастак мае права не заўважаць такія дробязі :)))
Не разумею толькі, навошта ля звачайнага мурала чыноўнікі, камсамол з дзяржсцягамі, ваенная уніформа, і тым больш турысты у Малінаўцы? 
1
Кася/адказаць/
20.09.2023
Як добра, што і Малінаўцы пачалі рабіць муралы на шэрых панэльках!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930