Знайсці
19.09.2023 / 20:332РусŁacБел

Больш не будуць праводзіць літаратурны фестываль у гонар Ніны Мацяш

У літаратурных колах Берасцейшчыны абмяркоўваецца навіна, што літаратурна-песенны фестываль у Белаазёрску «Бабіна лета з Нінай Мацяш», які штогод збіраў прыхільнікаў творчасці паэткі з усёй Беларусі, а таксама творцаў-сяброў Ніны Язэпаўны, больш праводзіцца не будзе, піша Bellit.info.

Ніна Мацяш

Фестываль быў заснаваны ў 2010 годзе і традыцыйна праходзіў у Доме культуры Белаазёрска, з удзелам мясцовых уладаў, прадстаўнікоў школ і бібліятэк горада.

На паэтычныя чытанні штогод адмыслова прыязджалі літаратары з Берасця і раённых цэнтраў вобласці, а таксама паэты і перакладчыкі з Мінска, Гродна. На «Бабіным леце» выступалі Раіса Баравікова, Анатоль Вярцінскі, Алесь Каско, Алесь Разанаў, Міхась Скобла і дзясяткі іншых паэтаў і пісьменнікаў.

«Бабіна лета з Нінай Мацяш» традыцыйна праводзілася ў дзень яе нараджэння, 20 верасня. Акурат сёлета паэтка святкавала б сваё 80-годдзе.

Ніна Мацяш (1943 — 2008) — паэтка, перакладчыца. Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу (1960), паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмічны адпачынак (скончыла інстытут у 1966), пасля жыла ў Белаазёрску. Аўтарка шматлікіх зборнікаў паэзіі, якія атрымлівалі добрыя водгукі крытыкаў.

Таксама перакладала з нямецкай, польскай, французскай моў. У яе перакладзе выйшлі кніжкі Жоржа Сіменона «Першая справа Мегрэ», Антуана дэ Сент-Экзюперы «Планета людзей» і «Маленькі прынц», навелы Гі дэ Мапасана, паэма «Маруся Чурай» Ліны Кастэнка і іншыя.

Чытайце таксама:

Ларыса Геніюш знікла з набору закладак «Пісьменнікі XX стагоддзя» на OZ.by

Кнігі Геніюш, Арсенневай і Някляева трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Уладзімір Някляеў адрэагаваў на тое, што кнігу яго выбраных твораў прызналі экстрэмісцкай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
5
0
зноска/адказаць/
20.09.2023
* пры гэтай уладзе
0
Чаркашкварка/адказаць/
20.09.2023
зноска, гэта не улада, а пуцiнская акупацыйная шваль.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031