Знайсці
12.09.2023 / 23:221РусŁacБел

У Даніі выйшла анталогія беларускай літаратуры

Кніга Ord Fra Belarus · Slova Belarusi на дацкай і беларускай мовах надрукаваная ў выдавецтве OrdSelskabet, піша Bellit.info.

У анталогію ўвайшлі эсэ Крысціны Бандурынай, Лявона Вольскага, Паўла Церашковіча, Марыі Мартысевіч, проза і выбраныя вершы Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай, паэзія Ганны Комар, Насты Кудасавай, Ванды Марцінш душ Рэйш, Ганны Янкуты, інтэрв’ю з Лізаветай Дубінка-Гушчай.

Рэдактары Міле Родэ і Марта Эліяс у анатацыі для выдання пішуць, што

«анталогія эсэ і вершаў распавядае пра змаганне за сапраўдную беларускую нацыянальную ідэнтычнасць, за свабоду, мір і суіснаванне. У кнізе ўпершыню па-дацку сабраныя адзінаццаць сталых і новых аўтарскіх галасоў сучаснай беларускай літаратуры, якія разам праўдзіва адлюстроўваюць жыццё мастакоў як апанентаў сістэмы».

Акрамя папяровай версіі, кніга даступная на Amazon у кіндл-фармаце.

Чытайце таксама:

Выйшла з друку і ўжо едзе да сваіх першых чытачоў вялікая кардонная кніжка «Хто жыве ў гаражы?»

Выйшла кніга вершаў Андрэя Хадановіча з перакладамі на літоўскую мову

Выйшла кніга ісландскай паэзіі па-беларуску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
13.09.2023
Вокладка капец канешне. Дзіўна, што аўтар вокладкі адразу кучу не намаляваў. А мог жа…
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031