Знайсці
02.08.2023 / 12:262РусŁacБел

Выдавецтва «Янушкевіч» запусціла новую інтэрнэт-кнігарню

Выдавецтва «Янушкевіч» запусціла новы сайт, каб замаўляць беларускія кнігі стала зручней — і даступней для розных краін.

Сайт knihauka.com працуе пакуль у тэставым рэжыме.

«Адразу просім прабачэння за збоі, — піша каманда. — Цягнуць далей не было як, тым больш што на пачатку чэрвеня невядомыя асобы знішчылі нашу старонку januskevic.by».

На старонцы інтэрнэт-кнігарні будзе шырокі асартымент кніг, якія ёсць у выдавецтва.

«Будуць працаваць зніжкі з промакодамі, падключана праграма лаяльнасці для сталых кліентаў. Тут даступная дастаўка ў Вялікабрытанію, Францыю і Іспанію — тое, чаго бракавала ў маркетплэйсе Allegro. Падключаны самыя папулярныя сістэмы аплаты і кур'ерскія службы.

З цягам часу гэтая пляцоўка стане асноўнай — менавіта тут будзе адкрывацца папярэдні заказ, выкладвацца навінкі і запускацца разнастайныя акцыі», — дзеліцца каманда.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Казік/адказаць/
02.08.2023
Казікі ўхваляюць
0
Свабодны чалавек/адказаць/
02.08.2023
Клас! Поспехаў!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031