Знайсці
30.06.2023 / 12:304РусŁacБел

У Вільні ўпершыню ў Еўропе на вуліцы выехалі беспілотныя аўтамабілі

На гэтым тыдні ў Вільні пачалі працу па дастаўцы тавараў тры першыя беспілотныя аўтамабілі. Сталіца Літвы — першы горад на кантыненце, дзе будуць выкарыстоўвацца аўтаномныя аўтамабілі.

Фота: «Наша Ніва»

Восенню мінулага года адзін такі аўтамабіль ужо курсіраваў у адным з віленскіх мікрараёнаў. Тады яго тэставалі, правяралі, ці можа ён бяспечна ўдзельнічаць у руху. Было вырашана, што такія аўтамабілі могуць бяспечна курсіраваць і ў цэнтры горада.

Віцэ-міністарка транспарту Агне Вайцюкявічуце падкрэсліла для партала Delfi, што ўпершыню ў Еўропе гэтыя беспілотныя аўтамабілі будуць удзельнічаць у руху нароўні з іншымі аўтамабілямі. 

Са слоў віцэ-міністаркі, з 2018 года ў Літве дзейнічаюць законы, якія дазваляюць такой тэхніцы ўдзельнічаць у руху.

Прадстаўнік кампаніі Clevon, якая стварыла гэтыя аўтамабілі, Март Мацісен сказаў, што гэтыя аўтамабілі створаны так, каб ездзіць па вуліцах на хуткасці не вышэйшай за 50 км/г, але для бяспекі іх хуткасць у Вільні зменшылі да 25 км/г.

У горадзе напачатку будуць курсіраваць тры такія аўтамабілі. Яны будуць дастаўляць замовы сеткі крамаў IKI — гэта аналаг беларускай «Е-дастаўкі».

На пытанне, што рабіць, калі не ўдасца пазбегнуць сутыкнення з такім аўто, прадстаўнікі праекта сказалі, што працэдура не мяняецца: высвятляюць, хто вінаваты, калі віна будзе беспілотнага аўтамабіля, то за ДТЗ адкажа кампанія Clevon.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2
30.06.2023
Navosta geta  ?  tolki neika *nipatrebna reklama*!
3
Антыгендар/адказаць/
30.06.2023
Ці не зашмат у іх міністарак і віцэ-міністарак, нават адна экс-прэзідэнтка) І гэта пры тым, што мужчын у краіне нават больш. Цудоўна, калі жанчыны кіруюць, а мужчыны наладжваюць быт. У РБ усе наадварот, рассадзілі па пасадах паўкраіны мужскога насельніцтва штаны праціраць і тлусцець
0
чытайма ўважліва/адказаць/
01.07.2023
Pavel, у тэставым рэжыме пад кіраўніцтвам аператара

Артыкул ад 04.04.2023:
Even though a delivery robot is driven by a remote operator at this stage
https://www.ti-insight.com/dpd-estonia-is-testing-clevons-new-robotic-parcel-locker-in-a-pilot-project/
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930