Знайсці
14.06.2023 / 21:418РусŁacБел

Шольц назваў відавочным план Пуціна паглынуць Беларусь

Канцлер Германіі Олаф Шольц на ўрадавай прэс-канферэнцыі 14 чэрвеня заявіў, што цяпер неабходна абмеркоўваць гарантыі бяспекі для Украіны і што размову пра гэта Берлін ужо даўно вядзе са сваімі найважнейшымі саюзнікамі. Пры гэтым канцлер згадаў і пра Беларусь, як піша Deutsche Welle.

Олаф Шольц са Святланай Ціханоўскай

Кіраўнік Германіі падкрэсліў, што гаворка не можа ісці пра тое, каб «нейкім чынам замарозіць вайну і ўзаконіць расійскі захопніцкі набег», як заклікаюць некаторыя галасы.

Вайну Расіі супраць Украіны Олаф Шольц назваў паваротным момантам, паколькі, на яго думку, з яе пачаткам у Еўропе было адмененае разуменне, што межы не павінны перасоўвацца з ужываннем сілы.

«А расійскі прэзідэнт відавочна хоча паглынуць некаторыя суседнія тэрыторыі: у яго ёсць такі план у дачыненні да Украіны, і, цалкам відавочна, гэта таксама ягоны план у дачыненні да Беларусі», — упэўнены кіраўнік нямецкага ўрада.

Таму Шольц лічыць важнай далейшую падтрымку Украіны столькі, колькі гэта будзе патрэбна, а таксама дадаў:

«Мы не пагодзімся на навязаны мір. Расія павінна вывесці войскі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
50
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
1
Freddy /адказаць/
14.06.2023
С немецкой помощью и на европейские денежки, двуличный ты политик Шольц.  
0
Valadzimir/адказаць/
15.06.2023
[Рэд. выдалена]
1
Немцы заўжды будуць для нас немцамі/адказаць/
15.06.2023
Сказаць та ён сказаў а рабіць штось каб перашкодзіць ён як і раней ня будзе
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031