Знайсці
15.04.2023 / 21:28РусŁacБел

На Гая Рычы падалі ў суд з-за «Джэнтльменаў»

Сцэнарыст Мікі Дэ Хара патрабуе ад рэжысёра выплаты 250000 даляраў за выкарыстанне ідэі і некаторых момантаў, якія выкарыстоўваліся ў фільме «Джэнтльмены».

У 2008 годзе рэжысёр Гай Рычы папрасіў сцэнарыста Мікі Дэ Хара напісаць працяг крымінальнага баевіка «Рок-н-рольшчык», над якім яны тады працавалі разам. Фільм меў быць заснаваны на досведзе Дэ Хары, які некалі апынуўся ў турме за выраб і распаўсюджванне забароненых рэчываў.

У 2018-м Дэ Хара напісаў сцэнарый да фільма, дзе галоўны герой кіруе бізнэсам па продажы марыхуаны. Рычы тады адказаў, што час гангстарскага кіно мінуў, а праз два гады выпусціў фільм «Джэнтльмены» з падобным сюжэтам.

Пасля выхаду фільма Мікі Дэ Хара пачаў разбірацца ў сітуацыі. Рычы паведаміў яму, што не мог скантактавацца з ім, а цяпер, пасля выхаду фільма ўжо нічога зрабіць нельга. Ён прапанаваў пазначыць Дэ Хару як сцэнарыста іншага фільма, але той не пагадзіўся і падаў у суд.

Чытайце таксама:

Акцёры Вудзі Харэльсан і Мэцью МакКонахі могуць быць братамі. Яны нават думаюць зрабіць тэст ДНК

Чалавек-кот і чалавек-сабака: тое, якая ў вас хатняя жывёла, можа шмат расказаць пра ваш характар

Новае даследаванне паказвае, што лжывыя ўспаміны могуць сфармавацца за лічаныя секунды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031