Знайсці
13.04.2023 / 16:174РусŁacБел

У Гродне скончылі будаваць хатку з «Белых Росаў»

Арыгінальная скульптурная кампазіцыя з'явілася ў Гродне на месцы здымак легендарнага фільма. Невялікая хатка з «Белых Росаў» з'явілася на тым самым месцы, дзе амаль сорак гадоў таму здымалася гэта кінастужка, піша Newgrodno.

Калісьці на тым месцы была вёска Дзевятоўка, але з часам на месцы драўляных хатак, садоў і агародаў выраслі шматпавярховікі.

У 2018 годзе непадалёк ад гродзенскага міні-рынку «Дзевятоўка» адкрылі скульптурную кампазіцыю па матывах фільма. А ў гэтым годзе яе пашырылі і перанеслі на новае месца — літаральна праз дарогу.

Тэматычная пляцоўка размясцілася ў зялёнай зоне па вуліцы Курчатава і ўжо амаль гатовая да адкрыцця.

Побач з імправізаванай драўлянай хатай месціцца калодзеж з «жураўлём», там жа і дрэва з буслянкай, седзячы ў якой граў на гармоніку адзін з герояў фільма. Тут жа стаяць на пляцоўцы і фігуры знакамітых персанажаў: Хвядоса, Цімафея і сабакі Валета. 

Усе работы выканаў Іўеўскі лясгас.

Чытайце таксама:

Фігуры герояў «Белых Росаў» у Гродне паставяць у іншым месцы і дапоўняць кампазіцыю

Першую бабруйскую мазаіку могуць захаваць. Але гэта не дакладна

Новая скульптура льва ў Магілёве напужала некаторых гараджан — і вось чаму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
7
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
1
Пупс/адказаць/
13.04.2023
Цыбулін маскоўскіх у фільме не было.

1
Gorliwy Litwin/адказаць/
14.04.2023
Здесь Русскій Духъ! Здесь Русью пахнетъ!
3
Максим Дизайнер/адказаць/
14.04.2023
А телега и куча навоза где?Большая часть беларуских айтишников все детство летом в таких декорациях проводили. Вторая часть - в пролетарских, закатанных в асфальт гетто.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031