Знайсці
24.10.2022 / 15:264РусŁacБел

Паказаны праект самага вялікага лайнера ў гісторыі ФОТЫ

Амерыканская круізная кампанія Royal Caribbean паказала праект круізнага лайнера «Ікона мораў» (Icon of the Seas), які павінен стаць найбуйнейшым у свеце. Гэты тытул ён адбярэ ў іншага судна кампаніі «Цуд мораў».

Як паведамляецца на сайце кампаніі, лайнер павінен адправіцца ў першае падарожжа ў студзені 2024 года і будзе прапаноўваць шырокі выбар паслуг і забаў — ад пляжнага адпачынку да аквапарку, як для сем'яў, так і для пар або кампаній. Браніраваць месцы ўжо можна цяпер.

На судне будзе сем басейнаў, дзевяць джакузі, шэсць водных горак, больш за сорак рэстаранаў, бараў і начных клубаў.

А ў цэлым тэрыторыя лайнера будзе падзелена на пяць «раёнаў»: Thrill Island з самым вялікім «аквапаркам у моры» для актыўнага адпачынку, Chill Island з басейнамі і барамі для расслабленага адпачынку, Surfside для сямейнага адпачынку, The Hideaway з імітацыяй пляжнага адпачынку і AquaDome для вячэрняга забаўляльнага адпачынку.

«Ікона мораў» будзе адпраўляцца з Маямі (ЗША) у тыднёвае падарожжа на ўсходнія і заходнія Карыбы, у тым ліку заязджаючы на Багамскія астравы, у Мексіку, Сен-Мартэн і Гандурас.

Тэхнічныя характарыстыкі новага судна:

Танаж: 250 800 тон;
Даўжыня: 365 метраў;
Колькасць кают: 2805;
Экіпаж: 2350 чалавек.
Колькасць пасажыраў: 5610.

Лайнер стане першым суднам кампаніі, якія выкарыстоўваюць у якасці паліва звадкаваны прыродны газ. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
15
Сумна
1
Абуральна
2
1
Bhagawan/адказаць/
24.10.2022
U mianie dziuŭnaje adčuvańnie, što padziei XX-stahoddzia paŭtarajucca...
0
нож у спіну /адказаць/
25.10.2022
Мойша наглядзеўся раштв і вырашыў, што акрамя рашы ніхто ў гэтым свеце газ не здабывае.
0
huliec u latareju/адказаць/
25.10.2022
Kamu moža byc` cikavy taki adpačynak ? A jak zastarmic` mora, ūzychodzicca, pačnie kačac` ? Pavylivaje ūsie tyja basejny za bort, razam z adpačyvajučymi...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031