Знайсці
13.07.2022 / 19:341РусŁacБел

На стадыёне «Дынама» ў Мінску да восені абяцаюць адкрыць скаладром

Рыхтуецца да адкрыцця самы буйны ў Беларусі скаладром. Ён размешчаны ў цэнтры Мінска на тэрыторыі стадыёна «Дынама», запуск яго запланаваны на восень гэтага года, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Ужо абсталяваная вялікая зала для заняткаў з адмысловымі мацаваннямі, зачэпамі, карабінамі на сценах. Прадугледжана некалькі трас рознага ўзроўню складанасці — і для альпіністаў-пачаткоўцаў, і для прафесіяналаў. А паколькі скалалазанне ўваходзіць у праграму Алімпіяды, пабудаваная і алімпійская траса, расказаў дырэктар стадыёна Аляксандр Бут-Гусаім.

Займацца на скаладроме змогуць дзеці са спартшкол, прафесійныя спартсмены і аматары са спортклубаў. Таксама плануецца, што аб'ект можна будзе арандаваць для карпаратываў і святаў.

Зараз на скаладроме не хапае яшчэ некаторага абсталявання: страховак, матаў, карабінаў, вяровак, скалалазных туфляў і іншага. Дырэктар спадзяецца, што завяршыць закупкі атрымаецца да верасня-кастрычніка, пасля гэтага скаладром можна будзе адкрываць.

Акрамя таго, расказаў Бут-Гусаім, на тэрыторыі «Дынама» пабудаваны яшчэ і цір. Ужо амаль завершаная яго прыёмка, прапрацоўваецца пытанне размяшчэння новых спартыўных школ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
жана- ̶л̶ю̶б̶о̶у̶н̶и̶ц̶а̶ ̶н̶а̶ идеолага, мянта и чыноуника/адказаць/
13.07.2022
"прорабатывается вопрос размещения новых спортивных школ."

а можно вопрос? а это бесплатные будут спортивные школы, кружки и секции для моих детей?

https://nashaniva.com/ru/295375
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера