Знайсці
23.01.2022 / 17:09РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя: бездакорны венгерскі суп-гуляш, які немагчыма сапсаваць

У часы закрытых межаў і амаль недасяжных падарожжаў адзін са спосабаў «наведаць» далёкую краіну — гастранамічны тур у яе, які можна зладзіць проста ў сябе на кухні. Сёння прамым рэйсам накіроўваемся ў Венгрыю — гатуем традыцыйны наварысты суп гуляш з ялавічыны. Рэцэпт правераны, а страва — з тых, якія не бываюць няўдалымі, нават калі няма чагосьці з інгрэдыентаў ці гатаваць трохі па-свойму.

Інгрэдыенты

  • 1 сталовая лыжка алею
  • 1 вялікая цыбуліна, нарэзаная тонкімі паўколцамі
  • 3 зубчыкі часныку, нарэзаныя лустачкамі
  • 200 г (а калі гатаваць не на ялавічным булёне, а на вадзе — то лепш 300 г) нятлустай ялавічыны, нарэзанай дробнымі кубікамі
  • 1 чайная лыжка кмену
  • 2 чайныя лыжкі вэнджанай ці проста сушанай папрыкі-прыправы
  • 400 г кансерваваных нарэзаных памідораў. Замест іх можна браць таматную пасту. Калі пастай — то бярыце яе трохі менш, чым памідораў, дастаткова будзе 200—300 г
  • 600 мл ялавічнага булёну — можна замяніць яго і вадою
  • 1 вялікая бульбіна, нарэзаная кубікамі (калі любіце больш бульбы, бярыце больш)
  • 1 перац-папрыка, вычышчаны ад насення і нарэзаны кубікамі
  • густы несалодкі ёгурт ці смятана для запраўкі
  • шчодрая жменя свежай нарэзанай пятрушкі

Першы крок

Разагрэйце алей у вялікай патэльні, дадайце цыбулю і часнок і абсмажце на працягу 5 хвілін, пакуль яны не пачнуць румяніцца. Дадайце ялавічыну, павялічце агонь і смажце, памешваючы, каб яна падрумянілася таксама.

Другі крок

Дадайце кмен і папрыку, добра змяшайце, затым дадайце памідоры (ці тамат-пасту) і булён (ці ваду замест булёну). Закрыйце накрыўкай і пакіньце тушыцца на павольным агні на 40—70 хвілін (час залежыць ад якасці ялавічыны — калі мяса цвёрдае, са старой жывёлы, пратушыце яго даўжэй, да мяккасці). Дадайце больш вады, калі бачыце, што варыва стала занадта густым. 

Трэці крок

Дадайце бульбу і перац-папрыку, накрыйце і гатуйце яшчэ 20 хвілін да гатоўнасці. Суп-гуляш павінен быць даволі густы, а кубікі мяса — добра вытушанымі, да стану, калі яны лёгка раздзяляюцца лыжкаю. Дайце трохі астыць, затым падавайце — можна з ёгуртам, можна са смятанай, добра пасуе і пятрушка (пачакайце моманту, каб суп не быў занадта гарачым, інакш ён заб'е карысныя бактэрыі ў ёгурце ці смятане).

Смачна есці!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031