Дацэнт МДЛУ Юрый Стулаў, які адпрацаваў там 55 гадоў, сыходзіць з універсітэта
Дацэнт МДЛУ Юрый Стулаў сыходзіць з універсітэта. 30 чэрвеня ў яго апошні працоўны дзень.
Фота «Радыё Свабода»
Як стала вядома «Нашай Ніве», кантракт у выкладчыка скончыўся яшчэ 2 сакавіка. Дамову не працягнулі не па ініцыятыве Стулава. На перыяд з 3 сакавіка па 30 чэрвеня з ім заключылі тэрміновы кантракт, каб ён мог давесці запланаваныя пары ў студэнтаў.
У МДЛУ Юрый Стулаў працаваў 55 гадоў. З 1990 па 1994 быў прарэктарам па навучальнай працы. Калі ўвосень ва ўніверсітэт прыйшла новая рэктарка Наталля Лапцева, дацэнт эмацыйна выступіў на сходзе — яму было балюча і сорамна за тое, што ў калідорах хадзілі ціхары, высочвалі студэнтаў і дацэнта Наталлю Дуліну.
Чытайце:
«Я не баюся». Пагутарылі з дацэнтам, які адпрацаваў у МДЛУ 54 гады і смела выступіў перад новай рэктаркай
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Крысціна Ціманоўская прайшла адбор на Алімпіяду
 5
Лукашэнка спадзяецца на мір для «брацкага народа» ў маі
 8
Мадонна дала найвялікшы канцэрт за сваю карʼеру
 1
Хлопчык зламаў пазваночнік у батутным цэнтры ў Мінску. Аднак дабіцца кампенсацыі ў судзе не ўдалося, вось чаму
 2
Кіраўнік беларускага МЗС: У Літвы рыльца ў пуху
 14
Квіткі на прэм’еру купалаўцаў па апавяданнях Знака разабралі за суткі. Расказваем унутраную кухню спектакля
 2
У Белым доме заявілі, што дапамога ЗША дазволіць Украіне пачаць новы контрнаступ у 2025 годзе
 1
Прадаць кватэру нельга, бацька павінен працаваць — новыя ўмовы сямейнага капіталу ў Беларусі
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера