Знайсці
03.06.2021 / 12:51РусŁacБел

Дваіх юнакоў адлічылі з ФПМІ БДУ за падтрымку студэнтаў-палітвязняў

Студэнтаў факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Савелія Дубовіка і Вольгу Вайтовіч 1 чэрвеня адлічылі з ВНУ. Савелій вучыўся на першым курсе, Вольга — на другім.

Вольга і Савелій. Фота з тэлеграм-канала ФПМІ-97.

Афіцыйнай прычынай стала парушэнне артыкула 5.5 Статуту БДУ. У ім гаворыцца, што студэнты

не павінны «здзяйсняць дзеянняў, за якія заканадаўствам прадугледжана адміністрацыйная альбо крымінальная адказнасць».

Справа ў тым, што юнакоў затрымалі ў дзень, калі пачаўся судовы працэс у справе студэнтаў. Да вечара пратрымалі ў пастарунку, склалі пратаколы, а на наступным тыдні асудзілі на 100 базавых велічынь штрафу кожнага.

«Мы проста хацелі трапіць на суд над людзьмі, з якімі вучыліся на розных паверхах, але ў адным корпусе. Трапіць так і не атрымалася», — тлумачыць Савелій. «Прыйшлі, каб падтрымаць студэнтаў, з якімі вучыліся ў адным корпусе», — фактычна тое ж кажа Вольга.

І ў Вайтовіча, і ў Дубовік гэта былі першыя затрыманні. Яшчэ ў лістападзе 2020 яны атрымалі папярэджанні за ўдзел у студэнцкіх акцыях ва ўніверсітэце. На падставе другога папярэджання іх і выключылі з універсітэта.

«Рашэнне дакладна прымаў не дэкан, а хтосьці вышэй, — кажа Савелій Дубовік. — На працягу ўсяго тыдня дэкан спрабаваў выйсці проста на вынясенне нам вымовы».

Вольга кажа, што праблемаў з вучобай у яе ніколі не ўзнікала. Сярэдні бал — 8,8. Савелій на гэтае ж пытанне адказвае з усмешкай: «Сярэдні бал крыху ніжэйшы, чым у Вольгі».

Вайтовіч родам з Іванава Брэсцкай вобласці, Дубовік — мінчук. «Цяпер планую здаваць цэнтралізаванае тэставанне. Хачу паступаць наноў», — кажа дзяўчына. «Калі шчыра, то не ведаю, што рабіць. Паступаць зноў хочацца, але не апускаць планку пасля ФПМІ», — адказвае хлопец.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031