Знайсці
03.06.2021 / 12:14РусŁacБел

Лукашэнка загадаў больш будаваць электразарадных станцый

Аляксандр Лукашэнка сёння правёў нараду з намеснікам прэм'ера Юрыем Назаравым, з памочнікам Аляксандрам Косінцам і міністрам энергетыкі Віктарам Каранкевічам. Размова ішла пра стан і развіццё энергетычнага комплексу краіны. Лукашэнка даручыў будаваць больш электразарадных станцый.

БелТА

На думку Лукашэнкі ў электратранспарта ў Беларусі — вялікая перспектыва, піша БелТА.

«Сёння ўвесь свет паставіў жорсткія задачы па пераходзе на электрамабілі. Людзям надакучыла дыхаць граззю, людзі хочуць чысціні на нашай планеце. У адваротным разе ў гразі гэтай і патонем, — сказаў Лукашэнка. — Таму электрамабілі — перспектыва. Ад вас што патрабуецца: электразарадныя станцыі».

Ён дадаў: некаторыя грамадзяне хочуць мець зарадныя станцыі каля свайго дома. «Гасподзь з імі: вашы грошы — наша станцыя. Але павінна быць разумна, мы не павінны на гэтым атрымліваць каласальны прыбытак. Мы потым атрымаем гэты прыбытак за кошт продажу электрычнай энергіі. Таму не на страту, але станцыі трэба будаваць, пачынаючы ад парога (тыя, хто хоча) да грамадскага карыстання, што мы і пачалі рабіць», — даручыў Лукашэнка.

Цяпер у краіне налічваецца 450 электразарадных станцый. Да канца года іх колькасць павялічыцца мінімум да 600. «Гэта ўжо нешта, але спыняцца ні ў якім разе нельга, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Я ўпэўнены, калі мы прапануем варыянт станцый у малых пасёлках, аграгарадках, можа, як я ўжо сказаў, нехта захоча каля дома паставіць станцыю, мы павінны прапанаваць гэтыя паслугі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031