Знайсці
03.06.2021 / 11:25РусŁacБел

На выходных паабяцалі да +25°С, але з дажджамі

Пры павышаным фоне атмасфернага ціску назіраецца сонечнае надвор'е без ападкаў, а тэмпература паветра з кожным днём павышаецца, набліжаючыся да сваёй кліматычнай нормы, адзначылі сіноптыкі.

У пятніцу, 4 чэрвеня, характар надвор'я істотна не зменіцца. Будзе пераважна без ападкаў. Уначы +5..+11°С, удзень +18..+23°С, піша БелТА.

У Мінску +21°С.

У суботу стане больш аблокаў. Удзень у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу +8..+13°С, удзень +20..+25°С.

У нядзелю, 6 чэрвеня, месцамі кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах навальніцы. Днём паветра прагрэецца да плюс +19..+25°С.

У пачатку наступнага тыдня ў краіне чакаецца няўстойлівае і ўмерана цёплае надвор'е: уначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, ёсць імавернасць навальніц. Уначы +10..+15°С, днём +20..+26°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031