Знайсці
03.06.2021 / 09:54РусŁacБел

Расія збіраецца пастаўляць газ у Калінінград праз тэрмінал, калі на Беларусь накладуць санкцыі

Калінінградская вобласць не бачыць рызык для транзіту газу ў рэгіён праз тэрыторыю Літвы з асноўнай тэрыторыі Расіі ў сувязі з магчымымі санкцыямі ЕС у дачыненні да Беларусі.

Магутнасці, створаныя ў рэгіёне, пры неабходнасці дазваляюць закрываць яе патрэбы ў аўтаномным рэжыме, паведаміў ТАСС губернатар Антон Аліханаў.

У кіраўніцтве ЕС раней заяўлялі аб планах прымянення да Мінску сектаральных санкцый, якія маглі б уключаць транзіт прыроднага газу праз тэрыторыю Беларусі ў краіны еўрапейскай супольнасці.

«Мы не бачым рызык, — сказаў Аліханаў. — Я вельмі спадзяюся, што Літва будзе ўзважана сябе паводзіць і не будзе выкарыстоўваць газаправод як інструмент нейкага палітычнага шантажу». Рэспубліка зацікаўленая ў транзіце газу, паколькі атрымлівае за яго плату і забірае частку паліва для сваіх патрэб, дадаў ён.

Вобласць забяспечваецца газам па сістэме магістральных трубаправодаў Мінск — Вільня — Коўна — Калінінград. Для павышэння энергетычнай бяспекі рэгіёну «Газпрам» рэалізаваў праект па альтэрнатыўным варыянце газазабеспячэння спажыўцоў, для чаго ў акваторыі і на ўзбярэжжы Балтыкі ў Калінінградскай вобласці пабудаваны тэрмінал па прыёме газу. Таксама рэалізаваны праект па будаўніцтве падземнага сховішча газу, яго аб'ём на 2019 год складаў 174 млн кубаметраў. Магутнасць тэрмінала па прыёме газу і плывучай рэгазіфікацыйнай платформы — болей за 2 млрд кубаметраў газу. «Мы цалкам незалежныя і можам існаваць у аўтаномным рэжыме, нават калі нешта здарыцца», — падкрэсліў Аліханаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031