Знайсці
02.06.2021 / 11:46РусŁacБел

Хлопца арыштавалі на 15 сутак за белы бранзалет на руцэ

31-гадовы Аляксандр Клубовіч быў затрыманы днём 29 мая. На вуліцы Герцэна да хлопца падышлі двое невядомых у цывільным і сказалі, што «Аляксандр падыходзіць пад апісанне». Хлопца адвезлі ў аддзяленне, бо ў яго не было з сабой дакументаў. На руцэ ў Клубовіча быў белы бранзалет, які, на думку хлопца, і стаў прычынай затрымання. Але ў Цэнтральным РУУСе на Клубовіча склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за пікетаванне і лозунг «Жыве Беларусь», паведамляюць праваабаронцы.

Ілюстрацыйнае фота Citydog.by.

Справу Аляксандра разгледзеў суддзя Цэнтральнага раёна Дзмітрый Карсюк. Па словах сведкі-міліцыянера, правапарушэнне адбылося «вельмі хутка»: «Клубовіч ішоў, спыніўся, выгукнуў некалькі разоў «Жыве Беларусь» і пайшоў далей».

Аляксандр растлумачыў суду, што ў гэты момант ішоў у бар да сваёй каманды, з якой у той дзень павінна была прайсці гульня. Суду былі прадастаўлены дакументы, якія пацвярджаюць гэта.

Адвакат хадайнічаў запатрабаваць відэазапісы з відэарэгістратара сведкі «Александровіча» і з камеры вонкавага назірання бара. Суддзя Карсюк хадайніцтва адхіліў, заявіўшы, што сабраных доказаў дастаткова для прыняцця рашэння па справе. Вынік — 15 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031