Знайсці
01.06.2021 / 10:46РусŁacБел

Кіраўнік банка ВТБ пра сітуацыю з Ryanair: Да Расіі зноў могуць прычапіцца, але «ў нас няма нічога антыамерыканскага і не было»

Кіраўнік расійскага Банка ВТБ Андрэй Косцін лічыць, што Расія не мае дачынення да пасадкі самалёта Ryanair Афіны — Вільня ў Мінску 23 мая, пасля чаго быў затрыманы журналіст Раман Пратасевіч.

Фота РБК

«Я не думаю, што мы для Лукашэнкі ловім у яго ж небе апазіцыянераў. Я не магу ўявіць, што мы нейкім чынам у гэтым удзельнічалі — не наша паветраная прастора, не наш самалёт», — сказаў Косцін у інтэрв'ю РБК.

Але праз гэты выпадак «зараз зноў» да Расіі могуць «прычапіцца», адзначае Косцін, адказваючы на пытанне аб пазіцыі Адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў дачыненні да Расіі.

«Хацелася б усё ж такі, каб ад нас адсталі ў гэтым пытанні і ацэньвалі сапраўды па нашых справах, — разважае ён. — Калі што не так, заўсёды можна дамовіцца, паправіць. Цяпер ужо ўзровень узаемаадносін такі, што, на жаль, складана здаровы сэнс часам вылучыць. І ўсё ж вельмі спадзяюся, што ён пераможа.

Вы ж самі ведаеце настрой нашага грамадства, ды і нашага кіраўніцтва: у нас няма нічога антыамерыканскага і не было. Мы мірныя людзі. Расія не з'яўляецца краінай-агрэсарам. Калі б да нас не лезлі, мы б і не агрызаліся. Думаю, мы можам разлічваць на іншае стаўленне да сябе».

Топ-менеджар, паводле ўласнага прызнання, «не хоча верыць у тое, што Захад прыпіша гэта Расіі, ды яшчэ і ўвядзе нейкія санкцыі», і характарызуе сітуацыю як «геапалітыку».

Інфармацыі аб нейкіх магчымых санкцыях у дачыненні да банка ВТБ у яго няма, і ён лічыць «іх малаверагоднымі, бо гэта зусім далёка ад нас». «Будзем глядзець», — сказаў на заканчэнне ён.

***

ВТБ — адзін з найбуйнейшых банкаў Расіі, па аб'ёмах актываў ён саступае «Сбербанку».

Чытайце таксама:
Мядзведзеў: Расія стамілася ад канфрантацыі з Захадам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930