Знайсці
14.05.2021 / 10:58РусŁacБел

За сардэчка, кулак і вікторыю актывісты атрымалі 3 і 1,5 года абмежавання волі

У судзе Партызанскага раёна г. Мінска 14 мая вынесены прысуд па крымінальнай справе па абвінавачванні 37-гадовага Дзмітрыя Таратуна і яго 23-гадовай знаёмай Дзіяны Казак па ч. 2 артыкула 339 (злоснае хуліганства), паведамляюць праваабаронцы.

Дзмітрый Таратун і Дзіяна Казак. Фотакалаж з сацыяльных сетак

Справу разглядала суддзя Наталля Дзядкова. Дзяржабвінаваўца — пракурор Вароніч

Згодна з матэрыяламі справы Таратун і Казак у пачатку лютага 2021 года, у начны час, нанеслі на фасад будынка трансфарматарнай падстанцыі на вул. Стаханаўскай, каля дома 36а, фарбай малюнак. Сума нанесенай шкоды — 32 рублі 90 капеек.

Пад час следства Таратун быў звольнены з месца працы, Казак была звольненая па пагадненні бакоў.

Сёння суддзя Наталля Дзядкова вынесла прысуд: Дзмітрыю Таратуну — тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, Дзіяне Казак — паўтары гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031